23 красавiка 2024, aўторак, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сябры Зяленскага «размазалі» Лукашэнку

11
Сябры Зяленскага «размазалі» Лукашэнку

Ва Украіне жорстка высмейваюць Таракана.

Апошнія падзеі з удзелам кіраўніка Беларусі сталі нагодай для жартаў ва Украіне, піша «Салідарнасць».

Кампанія «Студыя Квартал 95», заснавальнікам якой з'яўляецца дзейны прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, у апошнія тыдні апублікавала некалькі відэа з персанажам з прозвішчам Лукашэнка.

Аўтары свежай праграмы не абышлі ўвагай нядаўнюю сустрэчу ў Маскве, дзе кіраўнікі Беларусі і Расеі заявілі, што ўзгаднілі пакет з 28 саюзных праграмаў для паглыблення інтэграцыі.

У сюжэце паказалі сцэну з стасункамі «Лукашэнкі» і «Пуціна»:

«Уладзімір Уладзіміравіч, а як вы гэта прыгожа казалі выраз праср...ць краіну? “Павесці інтэграцыю”. О, дакладна, успомніў. Запускайце журналістаў».

Аўтары праграмы нагадалі пра вядомае абяцанне кіраўніка Беларусі («Я пажыццёва не буду за гэтую пасаду трымацца. Як толькі народ адмовіцца ад маіх паслуг, я партфель пад паху і пайду») і адзначылі:

«Вынікам сустрэчы (з Пуціным) стала зразумела: Лукашэнка, што пра яго ні казалі б, з радасцю можа аддаць Беларусь каму заўгодна».

Далей адбыўся наступны дыялог вядоўцаў:

«– Акрамя таго, непрызнаны прэзідэнт Беларусі...

– Ужо Пуцін?

– Не, яшчэ мінулы – Лукашэнка».

Не абышлі ўвагай у праграме і падарунак Лукашэнкі да дня народзінаў ад дачкі супрацоўніка Службы бяспекі прэзідэнта ў выглядзе карціны з выявай кіраўніка з аўтаматам: «Вось такая дачка: адным махам намалявала і карціну, і новае афіцэрскае званне для свайго таты».

«Лукашэнка рады, калі яму нешта малююць: то карціны, то 80% на выбарах», – пажартавалі ў сюжэце, нагадваючы пра афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў мінулага года.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках