25 красавiка 2024, Чацвер, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральная пракурорка Украіны назвала дзве галоўныя версіі замаху на памочніка Зяленскага

2
Генеральная пракурорка Украіны назвала дзве галоўныя версіі замаху на памочніка Зяленскага
ФОТА: PAVLOVSKYNEWS

Следства вядзе адмысловая група.

Абстрэл аўтамабіля першага памочніка прэзідэнта Украіны Сяргея Шэфіра будзе расследавацца асобнай следчай групай, у склад якой увойдуць прадстаўнікі некалькіх праваахоўных органаў. Пра гэта паведаміла ТСН на канале "1+1" генеральная пракурорка Ірына Венедыктава.

Паводле ейных словаў, следства цяпер разглядае перш за ўсё дзве працоўныя версіі: праца Шэфіра як дзярждзеяча і спроба дэстабілізацыі ў краіне. Следчыя сканчаюць першачарговыя аператыўна-вышуковай дзеянні.

"Мы не можам рабіць нейкія высновы, нават прызначаць экспертызы, пакуль мы не сістэматызуем інфармацыю і не прааналізуем яе. Але цяпер ужо зразумела, зыходзячы з знойдзеных гільзаў, праведзеных допытаў пацярпелага і сведак, мы ўжо ведаем, што трэба будзе прызначыць сама менш тры экспертызы. Гэта трасалагічная, балістычная і судова-медыцынская экспертызы. Да 8.00 у нас будзе больш інфармацыі", – сказала Венедыктава.

Паводле ейных словаў, і Сяргею Шэфіру, і ягонаму кіроўцу Аляксандру Іванькову прысвоены статус пацярпелых.

Венедыктава падкрэсліла, што гаворка ідзе пра замах на забойства – менавіта паводле гэтага артыкула цяпер адкрытая крымінальная вытворчасць, – а не, да прыкладу, пра тэракт. У той самы час яна дапусціла магчымасць змены кваліфікацыі паводле вынікаў следства.

"Для ўсіх вельмі важна зразумець, што гэта было. Калі я прыбыла на месца, дзе была прыпаркаваная машына, першае, на што я звярнула ўвагу, – як гэта адбывалася. Мы чулі розныя версіі пра імітацыю, запалохванне і г.д. Не, гэта не імітацыя і не запалохванне, калі аўтаматнай чаргой праразаецца аўто", – перакананая генпракурорка.

Яна адзначыла, што падчас абстрэлу хуткасць аўтамабіля, у якім ехаў Шэфір, была невялікай – 60–70 км/г, "таму што трэба было зайсці на паварот".

Кантэкст:

Машыну Шэфіра абстралялі 22 верасня ў вёсцы Леснікі Кіеўскай вобласці. Памочнік Зяленскага накіроўваўся з дому ў Кіеў, калі па ягоным аўтамабілі адкрылі агонь з лесу з аўтаматычнай зброі. Палітык не пацярпеў, ягоны кіроўца быў паранены.

Паводле звестак пракуратуры, па машыне выпусцілі 18 куляў. Аўтамабіль Шэфіра не браняваны, гэта службовая машына студыі "Квартал 95".

Офіс генпракурора Украіны адкрыў вытворчасць з папярэдняй кваліфікацыяй "замах на забойства дзвюх і больш асобаў" (арт. 115 Крымінальнага кодэкса Украіны).

МУС разглядае тры асноўныя версіі замаху, паведаміў кіраўнік Нацпаліцыі Ігар Кліменка: у сувязі з дзяржаўнай дзейнасцю пацярпелага, з мэтай ціску на найвышэйшае кіраўніцтва дзяржавы і з мэтай дэстабілізацыі палітычнай сітуацыі ва Украіне, у тым ліку разглядаецца версія з удзелам замежных спецслужбаў.

Зяленскі ў 2020 годзе казаў, што Шэфір – сярод асобаў, якім ён давярае больш за ўсіх. Пасля нападу прэзідэнт паабяцаў, што "адказ будзе моцным", і заявіў, што ўважае за самую верагодную версію замаху "рэакцыю на рэальныя змены ў дзяржаве".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках