25 красавiка 2024, Чацвер, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне можа з'явіцца «антылукашысцкая» кааліцыя

6
У Нямеччыне можа з'явіцца «антылукашысцкая» кааліцыя

Чаго чакаць беларусам ад выбараў у Бундэстаг.

Гісторык, доктар філасофіі, выпускнік Белдзяржуніверсітэта і выкладчык універсітэта імя Генрыха Гейнэ (Дзюсельдорф) і Саарландскага ўніверсітэта (Саарбрюкен) Аляксандр Фрыдман аналізуе расстаноўку сілаў перад парламенцкімі выбарамі ў Нямеччыне. Гісторык у сваім Telegram-канале выказвае меркаванне, што яны могуць паўплываць на падзеі ў Беларусі:

У апошнія дні нямецкая прэса паведамляе пра рэзкі прыток «бежанцаў з Беларусі» ў Нямеччыну. Гэты тэрмін збівае, аднак, з панталыку: гаворка ідзе не пра беларусаў, якія пакідаюць краіну з палітычных прычынаў і ратуюцца ад рэпрэсій, а пра нелегальных мігрантаў (галоўным чынам з Ірака і іншых краінаў свету), якіх у Беларусь мэтанакіравана звозіць, а потым перапраўляе праз мяжу рэжым Лукашэнкі. Тыя з мігрантаў, хто здольны дасягнуць Нямеччыны (а гэта ўжо тысячы людзей), асядаюць у цэнтрах прыёму бежанцаў на ўсходзе краіны, дзе і без таго ярка выяўленыя антымігранцкія настроі і асабліва моцныя пазіцыі прарасейскіх партый – нацыяналістычнай «Альтэрнатывы для Нямеччыны», а таксама «Левай партыі».

Калі адной з мэтаў Лукашэнкі і перш за ўсё Крамля, які стаіць за ім, было паўплываць на зыход выбараў у Нямеччыне з дапамогай міграцыйнага крызісу, то пэўны (хоць і мінімальны) поспех прысутнічае. Апублікаванае сёння апытанне брытанскага інстытута вывучэння грамадскай думкі YouGov паказвае, што «Альтэрнатыва для Нямеччыны» крыху палепшыла свае пазіцыі і цяпер набірае 12%. Дадалі і «Левыя», у якіх 7%. А вось «Зялёныя», якія кіруюцца гуманітарнымі прынцыпамі і заклікаюць дапамагчы бежанцам, упершыню за вельмі доўгі час набіраюць менш за 15%. Яны ўсё яшчэ на трэцім месцы з 14%. Лібералам з СвДП апытанне дае 11% галасоў. Лідарамі перадвыбарнай гонкі застаюцца сацыял-дэмакраты (25%), а хрысціянскія дэмакраты Армін Лашэта адстаюць на 4%.

На працэс фармавання будучага ўрада рост папулярнасці АДГ і «Левых» хутчэй за ўсё, аднак, не паўплывае. Паводле звестак інфармаванага таблоіда Bild, за кулісамі ўжо ідуць перамовы пра фармаванне кааліцыі з сацыял-дэмакратаў, «Зялёных» і лібералаў. У выпадку стварэння менавіта гэтай кааліцыі на чале з сацыял-дэмакратам Олафам Шольцам ва ўрадзе апынуцца адразу дзве партыі («Зялёныя» і лібералы), якія заклікаюць да ўзмацнення жорсткасці курсу супраць рэжыму Лукашэнкі і Крамля.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках