24 красавiка 2024, Серада, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі не будуць працаваць карткі многіх банкаў

1
У Беларусі не будуць працаваць карткі многіх банкаў

Каго гэта можа закрануць?

Карткі некаторых банкаў могуць працаваць з кароткачасовымі перапынкамі ў ноч з чацвярга на пятніцу, 23 верасня, – з 3.20 да 4.00. Прычына – тэхналагічныя працы на сеткавым абсталяванні, якія будзе праводзіць Банкаўскі працэсінгавы цэнтр.

«З 3.20 да 4.00 магчымыя кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў банкаўскіх плацежных картак у сетцы арганізацый гандлю і сэрвісу (крамы, аптэкі, АЗС і да т.п.), пунктах выдачы гатоўкі, самаабслугоўвання, банкаматах, падлучаных да апаратна-праграмнага комплексу цэнтра», – папярэдзілі ў Банкаўскім працэсінгавым цэнтры.

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр прапануе паслугі ў інфармацыйна-тэхналагічным забеспячэнні разлікаў з выкарыстаннем банкаўскіх картак наступным банкам: АСБ Беларусбанк, Белаграпрамбанк, БПС-Сбербанк, БСБ Банк, Парытэтбанк, Белінвестбанк, БНБ-Банк, Банк Рашэнне, Франсабанк, Цэптэрбанк, БТА Банк.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках