28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне адбыўся землятрус

Ва Украіне адбыўся землятрус

Падземныя штуршкі адчуваліся ў чатырох абласцях.

У чацвер, 23 верасня, ва Украіне рана ранкам адбыўся землятрус. Сіла падземных штуршкоў склала 4,3 бала паводле шкалы Рыхтэра.

Пра гэта паведамляе Нямецкі навукова-даследчы цэнтр геалагічных навук (GFZ).

Падземныя штуршкі адчуваліся ў Цярнопальскай, Хмяльніцкай, Вінніцкай і Чарнавіцкай абласцях.

Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся непадалёк ад Чарткова (Цярнопальская вобласць), у раёне р. Днестр. Штуршкі былі зафіксаваныя на глыбіні 10 км, практычна на мяжы Цярнопальскай і Івана-Франкоўскай абласцей.

Паведамленняў пра разбурэнні і ахвяраў пакуль няма.

Паводле звестак Галоўнага Цэнтра спецыяльнага кантролю, землятрус адбыўся ў 06:17 паводле кіеўскага часу.

"Паводле класіфікацыі землятрус адносіцца да памяркоўных, адчуваецца людзьмі ўнутры памяшкання. Прадметы, якія вісяць, моцна вагаюцца. Карціны зрушваюцца з месцаў. Адчувальныя ваганні падобныя да ваганняў, утвораных падзеннем цяжкіх прадметаў ўнутры будынка", – гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках