25 красавiка 2024, Чацвер, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС: У памочніка Зяленскага стралялі патронамі, якіх няма ва Украіне

27
МУС: У памочніка Зяленскага стралялі патронамі, якіх няма ва Украіне
ФОТА: AP

Праваахоўнікі спрабуюць вызначыць, якім чынам яны патрапілі ў краіну.

Па машыне памочніка прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага стралялі патронамі, зробленымі не ва Украіне. Праваахоўнікі даследавалі канфіскаваныя кулі з месца замаху на жыццё Сяргея Шэфіра, і тыя, якія медыкі дасталі з цела пацярпелага кіроўцы. Усе патроны былі вугорскай вытворчасці.

Пра гэта расказаў першы намеснік кіраўніка МУС Украіны Яўген Енін у эфіры тэлеканала "Украіна 24". Паводле слoваў Еніна, пакуль што праваахоўнікі спрабуюць вызначыць, якім чынам патроны вугорскай вытворчасці трапілі на тэрыторыю Украіны.

Таксама ён адзначыў, што паліцыя не выключае варыянт з кантрабандай.

"Гэта калібр 7,62. Такія патроны не выпускаюць і практычна не выкарыстоўваліся на тэрыторыі Украіны, яны вытворчасці Вугоршчыны. Мы стараемся вызначыць магчымыя часавыя рамкі іх увозу ва Украіну і патэнцыйных пастаўшчыкоў. Не выключаем кантрабандны шлях іх трапляння ва Украіну", – заявіў першы намеснік кіраўніка МУС.

Енін таксама расказаў, што злачынец здзяйсняў адзінкавыя стрэлы. Увогуле паліцыянты канфіскавалі блізу 20 гільзаў.

"Намі канфіскавана блізу 20 гільзаў. 12 куляў пабілі аўтамабіль, 2 кулі канфіскавалі з цела пацярпелага. Хацеў бы звярнуць увагу на тое, што кулямі працяты фактычна ўвесь аўтамабіль. Мы ўжо пацвердзілі факт, што стральба адбывалася адзінкавымі стрэламі", – адзначыў Енін.

Нагадаем, у сераду, 22 верасня, блізу 10-й раніцы пад Кіевам быў здзейснены замах на дарадцу прэзідэнта Украіны Сяргея Шэфіра. Зламыснікі абстралялі ягоны аўтамабіль. У выніку абстрэлу раненні атрымаў кіроўца, сам Шэфір не пацярпеў.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках