25 красавiка 2024, Чацвер, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея нанесла магутны ўдар па кантрабандзе Таракана

5
Расея нанесла магутны ўдар па кантрабандзе Таракана

Рэжым страчвае мільярды даляраў.

Як СМІ ўжо неаднаразова паведамлялі, з даўніх часоў адной з галоўных крыніцаў прыбытку хунты з'яўляецца кантрабанда санкцыйнымі таварамі ў Расею. У рамках «уніфікацыі», «гарманізацыі» ці іншымі словамі прымусу да выканання сваіх абавязальніцтваў сінеяпальцага кантрабандыста Крэмль пастанавіў абмежаваць заробак гэтага самага сінеяпальцага кантрабандыста, піша тэлеграм-канал «Нік і Майк».

Раней канал пісаў пра тое, што для лагістычных памыйніцаў скасоўваецца льгота ў выплаце ПДВ. Але гэта была частка схемы, на якой больш эканомілі, чым зараблялі. Другая частка – гэта прыніжэнне сумы інвойсу. Дык вось, з 1 верасня 2021 года не выстаўлена ніводнага схематознага інвойсу. Менавіта таму і адпала патрэба ў ільготах у ПДВ. Значыць, папярэдзілі загадзя.

Усе фокусы з прыніжэннем мытнага кошту, якія складалі ў розны час ад 20 да 90 адсоткаў зніжкі ад індыкатыўнага кошту, былі вядомыя расейцам, бо мытніцца ўсё ў расейскай праграме «Дока». На практыцы беларускія кантрабандысты з'яўляліся проста так званымі лагістычнымі агентамі, то-бок прапаноўвалі паслугі ў перавозцы, падробцы дакументаў, змене краіны паходжання і гэтак далей. За гэта атрымлівалі ад 10 да 30 тысячаў еўраў з фуры ў залежнасці ад тавару.

Адным з асноўных бенефіцыяраў была кампанія «Брэміно» (уладальнікі – Алексін, Зайцаў і Варабей), якая так разгарнулася, што нават пабудавала не толькі лагістычны цэнтр у Оршы, але і аэрадром для авіякантрабанды. Аднак хлопцы загуляліся і сталі кантрабасіць налева. Нават давалі рэкламу ў інтэрнэце: перавязем і аформім з коштамі нашмат ніжэйшымі за рынкавыя.

Гандляваць унутры Беларусі схематознікам было забаронена. Увесь тавар павінен быў пакінуць краіну. Шараговыя мытнікі, як ім было і агучана, былі «ў тэме, але не ў дзелі». Першай пала схема з кветкамі. Схематознікам ад сіняпальцага хутка знайшлі замену ў Расеі. Але толькі ўявіце, колькі Расея спажывае за дзень, месяц, год – агародніны, мяса, рыбы, сыроў і г.д. Гаворка пра мільярды даляраў. Гэта буйны бізнэс, ад якога свавольнага бульбянога Лася ўсё ж пастанавілі адцерці.

Грузаплынь у кірунку Расеі моцна асела. Ні перавознікі, ні расейскія кліенты «Брэміно» і падобныя пакуль не разумеюць, куды рухаецца сітуацыя. Перспектывы настолькі няпэўныя, што хунта спешна ліквідуе канкурэнтаў. Першай ахвярай пала кампанія ViM. Калі плыні высыхаюць, трэба расчышчаць поле. Бо там такіх хапае – «Белмытнясэрвіс», «Газ-венчура» і «Глобалкастам» самі сябе не пракормяць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках