25 красавiка 2024, Чацвер, 9:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскім крамам загадалі на 10 дзён знізіць кошты

9
Расейскім крамам загадалі на 10 дзён знізіць кошты

Расейскія ўлады прадаўжаюць спробы закамандаваць спыніцца інфляцыі.

Інфляцыя ў Расеі б'е 5-гадовыя рэкорды ў штотыднёвым рэжыме, а ў базавых прадуктах харчавання даўно стала двухзначнай, піша finanz.ru.

Федэральная антыманапольная служба, якая дзейнічае на даручэнне прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, выдала папярэджанні сеткам «Пяцёрачка» і «Магніт» і запатрабавала за 10 дзён знізіць кошты сацыяльна значных харчовых тавараў, паведаміла ў чацвер прэс-служба ФАС.

«Маскоўскае абласное УФАС Расеі зафіксавала завышэнне ў крамах гандлёвых сетак «Магніт» і «Пяцёрачка» раздробных коштаў адных і тых жа харчовых тавараў у залежнасці ад займанай кожнай гандлёвай сеткай долі ў межах розных гарадскіх акругаў Падмаскоўя», - заявіла ўстанова.

Так, АТ «Тандэр» (гандлёвая сетка «Магніт») і ТАА «Аграторг» (гандлёвая сетка «Пяцёрачка») устанавілі больш высокія цэннікі ў тых акругах, дзе займалі дамінантанае становішча.

Напрыклад, кошт пшанічнай мукі, хлеба, курэй і свініны больш чым на 10% перавышаў устаноўлены ў гарадскіх акругах, у якіх прыкметы дамінантнага становішча адсутнічалі.

Гандлёвыя сеткі атрымалі папярэджанне аб неабходнасці спыніць неабгрунтаванае завышэнне рахдробных коштаў. Тэрмін выканання - 10 дзён.

У адваротным выпадку УФАС распачне справу аб парушэнні антыманапольнага заканадаўства, папярэдзілі ў структуры.

Паводле інфармацыі Расстата, на 20 верасня інфляцыя ў Расеі ўпершыню з лета 2016 года дабралася да 7%. Рост коштаў прадуктаў дасягнуў 8,55% і трымаецца паблізу пікаў за 6 гадоў.

Эпіцэнтр інфляцыйнага пажару зрушыўся на рынак мяса: кураціна падаражэла на 1,25% за тыдзень, 18,4% з пачатку года, а ў гадавым вылічэнні - на 23%. Кошты ялавічыны выраслі на 2,26% з пачатку верасня і 12,3% з пачатку года. Свініна падаражэла на 1,05% і 12,4% адпаведна.

Рэкордны за тыдзень рост паказалі кошты агуркоў (7%) і памідораў (7,9%): у гадавым вылічэнні яны падаражэлі на 15,6% і 14% адпаведна.

Капуста патаннела на 0,63% за тыдзень, але па-ранейшаму каштуе на 74,1% даражэй, чым год таму. Цыбуля і морква скінулі з цэннікаў 1,1% і 3%, але год да года даражэюць на 27,7% і 28,4%.

Рост коштаў яек паскорыўся на 2,1% за тыдзень і дасягнуў 17,7% у гадавым вылічэнні, абагнаўшы грэчку, якая даражэе на 17,3%.

Казаць аб стабілізацыі ці запаволенні інфляцыі па-ранейшаму рана: у верасні-кастрычніку яна, магчыма, дабярэцца да 7-7,1%, прагназуюць аналітыкі Locko Asset Management.

ЦБ у такіх варунках захавае антыінфляцыйны «нахіл», і амаль гарантавана павысіць ключавую стаўку ў кастрычніку на 0,25 адсотка, да 7% гадавых, мяркуюць у Locko.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках