24 красавiка 2024, Серада, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямёну Шарэцкаму - 85 гадоў

6
Сямёну Шарэцкаму - 85 гадоў
Сямён Шарэцкі

Старшыня апошняга легітымнага Вярхоўнага Савета Беларусі адзначае юбілей.

Сямён Шарэцкі нарадзіўся 23 верасня 1936 года ў вёсцы Лаўрышава.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1959), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ (1970). Кандыдат эканамічных навук (1972), доктар эканамічных навук (1984), прафесар (1989). Акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996), чалец-карэспандэнт Расейскай сельскагаспадарчай акадэміі, акадэмік Украінскай акадэміі аграрных навук і Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій.

У 1993 дарадца старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Старшыня створанай ім жа Аграрнай партыі Беларусі (з 1994).

Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (з 1995). Са студзеня да лістапада 1996 года старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.

Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XIII склікання, не прызнаў вынікаў так званага рэферэндуму 24 лістапада 1996 г.

Эміграваў у Літву, а затым у ЗША. Актыўна ўдзельнічае ў акцыях беларускай дыяспары ў падтрымку рэвалюцыі на Радзіме.

Аўтар шматлікіх кніг пра рэжым Лукашэнкі. Апошняя з іх - «Лукашызм і яго злачынствы».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках