29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто цяпер дае шэнген беларускім турыстам?

Хто цяпер дае шэнген беларускім турыстам?

Для падарожнікаў жа па-ранейшаму дзейнічае мноства агаворак і правілаў.

Onliner.by прадаўжае шукаць варыянты, куды можна з'ехаць беларусам, калі вакол так шмат абмежаванняў. Простых варыянтаў няшмат. Калі справа тычыцца Еўропы - іх яшчэ менш. Паглядзелі, якія краіны цяпер выдаюць шэнген беларускім турыстам.

Калі едзеце вучыцца або працаваць, атрымаць візу лягчэй. Для падарожнікаў ж па-ранейшаму дзейнічае мноства агаворак і правілаў, а большасць пасольстваў турыстычныя візы цяпер не выдаюць.

Эстонія

У пасольстве Эстоніі ў Менску пацвердзілі, што праз візавы цэнтр цяпер афармляюць турыстычныя візы. Сёння ў Эстонію могуць уязджаць ўсе вакцынаваныя асобы, якія прыбываюць з трэціх краін, па-за залежнасцю ад мэты паездкі. Важна, каб з дня заканчэння вакцынацыі не прайшло больш за адзін год.

Яшчэ адно патрабаванне - турысты павінны дасягнуць максімальнай засцярогі пасля апошняй дозы вакцыны (напрыклад, для «Спадарожніка» гэта 21-ы дзень пасля ўвядзення другой дозы).

Вакцыны, якімі прышчапляюць у Беларусі, падыходзяць. У той жа час у пасольстве растлумачылі: на мяжы глядзяць, з якой краіны прыбыў турыст. Паколькі Беларусі ў «зялёным спісе» няма, чалавека адправяць на 10-дзённую самаізаляцыю. Перад уездам трэба будзе зрабіць ПЛР-тэст. Каб скараціць тэрмін самаізаляцыі, можна зрабіць паўторны тэст у Эстоніі.

Але і гэта яшчэ не ўсё: канчатковая пастанова па ўездзе турыстаў - за супрацоўнікамі памежнай службы. Так што пакуль для турыстаў усё складана.

Візавы цэнтр Эстоніі прымае хадайніцтва аб візе ў Фінляндыю. Але падача дакументаў з мэтай турызму ў Фінляндыю магчымая, калі заяўнік мае сертыфікат пра вакцынацыю толькі афіцыйна ўхваленымі ў ЕЗ прэпаратамі (напрыклад, атрымаў прышчэпку раней на тэрыторыі ЕЗ). Ні «Спадарожнік», ні Vero Cel ад Sinopharm не пасуюць.

Гішпанія

Візавы цэнтр адкрывае візы для турыстаў, але з агаворкай: у вас раней быў шэнген на год ці больш.

Для ўезду ў краіну таксама захоўваецца абавязковая ўмова - быць прышчэпленым ухваленай САЗ або ЕМА вакцынай. У Беларусі з гэтага спісу даступная толькі вакцына Vero Cel ад Sinopharm.

Грэцыя

Пляжны сезон у Грэцыі заканчваецца ў верасні-кастрычніку, так што ў тэорыі яшчэ можна паспець. За выдачу шэнгену адказвае адпаведны візавы цэнтр.

Цяпер уезд у краіну беларусам дазволены, але патрэбен адзін з наступных дакументаў: сертыфікат пра вакцынацыю (беларускія сертыфікаты падыходзяць), ПЛР-тэст або даведка аб перанесенай каранавіруснай інфекцыі. Па прылёце ў аэрапорце турыстаў могуць у выпадковым парадку адправіць на ПЛР-тэст.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках