24 красавiка 2024, Серада, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БПЦ заклікала вернікаў не параўноўваць вакцынацыю з «прыняццем пячаткі антыхрыста»

14
БПЦ заклікала вернікаў не параўноўваць вакцынацыю з «прыняццем пячаткі антыхрыста»

Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы заклікаў вернікаў прытрымлівацца рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя.

Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веніямін у сваім звароце да вернікаў заявіў, што «недапушчальна і грахоўна» распаўсюджваць ілжывыя вучэнні, якія ставяць знак роўнасці паміж вакцынацыяй і «прыняццем пячаткі антыхрыста». Як і сцвярджаць, што з дапамогай вакцынацыі таемна чыпіруюць людзей.

Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы таксама зняпраўдзіў меркаванне аб тым, што прынцыповая адмова ад вакцынацыі можа быць абумоўлена праваслаўнай верай.

Веніямін заклікаў вернікаў прытрымлівацца рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя, а святарам нагадаў пра тое, што «пастырскае слова або парада» могуць стаць вызначальнымі, калі вернік задае пытанні пра вакцынацыю.

У БПЦ таксама паказалі на неабходнасць выконваць у храмах і кляштарах масачны рэжым і сацыяльную дыстанцыю.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках