25 красавiка 2024, Чацвер, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як змяніліся кошты на цукар і грэчку за апошні год

3
Як змяніліся кошты на цукар і грэчку за апошні год
ФОТА: ONLINER.BY

Параўнанне.

Чытачы onliner.by сталі скардзіцца на недахоп цукру і грэчкі ў крамах, мы праверылі іх наяўнасць і кошт. Для параўнання ўзялі цэны на адзін і той жа тавар у адным з пунктаў буйной гандлёвай сеткі, у сярэднім па краіне і параўналі іх з коштамі ў Менску і суседніх сталіцах. Калі коратка, то грэчка месцамі падаражэла вельмі моцна, цукар таксама падаражэў, але куды менш.

Забег па менскіх гандлёвых пунктах паказаў, што ў гіпермаркетах дэфіцыт цукру або грэчкі зараз калі і бывае, то толькі да вечара. А вось у маленькіх крамках каля дома можна не знайсці ні таго, ні іншага. Калі ў буйной сетцы можна выбраць мінімум паміж двума тыпамі цукру і трыма відамі грэчкі, то ў крамах паменш добра калі будзе нешта адно.

- Чаму цукру няма, я напэўна не ведаю: яго больш куплялі летам, калі варэнне варылі, па 10 пачкаў. А зараз нешта з пастаўкамі, падазраю, - кажа прадавец невялікай крамы ў Малінаўцы. - А грэчка ў нас ёсць і расейская, і беларуская.

У іншай дробнай краме непадалёк быў адзін гатунак грэчкі і адзін гатунак цукру. Са слоў прадаўца, падаражанне грэчкі было прыкметным - «на 70 капеек дык дакладна", а цукар у цане змяніўся ўсяго на 2 капейкі. Але асартымент становіцца ўсё бяднейшым: раней было чатыры тыпы грэчкі і тры цукру.

Дарэчы, кошты на абодва тавары рэгулююцца дзяржавай. На іх уведзеная столь па гандлёвай надбаўцы для раздробных крамаў: для грэчкі - да 25%, для цукру - 15% ад аптовага кошту. Праўда, на кавалкі цукру такіх абмежаванняў няма, таму часам нацэнка на яго складае амаль 90%.

А вось на Жабінкаўскім цукровым заводзе ажыятажны попыт заўважылі. Кажуць, многія бяруць цукар праз чаканне росту коштаў, але яны пакуль не растуць.

«Многія чамусьці думаюць, што цукар новага ўраджаю будзе каштаваць даражэй. Гэтыя здагадкі не маюць пад сабой падставы. Цукар - гэта сацыяльна значны тавар, і кошты на яго рэгулююцца дзяржавай, між іншым - Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Мы як спецыялісты не бачым прычын для росту цэны на цукар мінімум да Новага года», - распавёў сёння БЕЛТА гендырэктар Ігар Балтрамеюк.

Цукар за год падаражэў на 7-11%

Калі параўнаць закупныя і раздробныя цэны на цукар, то тыповая нацэнка аднае крамы складзе амаль 32 капейкі за пачак. Работнікі абранай намі для параўнання крамы адзначаюць, што ў час апошняга завозу цукар падаражэў на 4-6 капеек, але сетка не стала падвышаць раздробныя цэны.

Цукар «Слуцкі» год таму каштаваў 1,54 рубля. У жніўні сёлета цана паднялася да 1,72 рубля. Разам - плюс 11% да цаны.

Цукар «Гарадзейскі» летась каштаваў 1,54 рубля, у жніўні 2021-га цана паднялася да 1,68 рубля. А потым яго замянілі на новы гатунак - «Цукар белы крышталічны Экстра» па такім жа кошце - 1,68 рубля. Разам - плюс 9% за год.

Цукар «Скідзельскі» год таму каштаваў 1,54 рубля, са жніўня гэтага года стаў прадавацца па 1,66 рубля. Рост на 7,8% за год.

А што кажа статыстыка?

Паводле звестак Белстата, цукар за апошнія 12 месяцаў (жнівень 2021 года да жніўня 2020-га) падаражэў з 1,53 да 1,70 рубля. Разам - тыя ж 11%.

А вось кошт за кіло буракоў у сярэднім па краіне за гэты час вырас куды больш: з 83 капеек да 1,34 рубля. Гэта значыць на 61,4%.

Грэчка дзе-нідзе стала даражэй на 54%

З грэчкай усё больш складана. Як правіла, у многіх крамах айчыннай грэчкі - 1-2 гатункі, астатняя расейская. Апошняя часта змяняецца: тое, што было на паліцах летась, сёння замянілі іншай, таму параўнаць цэны складаней. Але мы паспрабуем.

Напрыклад, беларуская грэчка «Кумушка» (700 г) летась каштавала 1,73 рубля, а з ліпеня гэтага года падаражэла да 2,29 рубля. Рост склаў больш за 32%.

Грэчка Columb (800 г) у 2020-м каштавала 1,71 рубля, цяпер - 2,63 рубля. Прырост у кошце за год - 53,8%.

Дзевяцьсот грам грэчкі «Экалайн» падаражэла куды менш - з 2,79 да 2,99 рубля (+7%). Але кошты на яе стрымлівала крама за кошт памяншэння сваёй надбаўкі.

А што кажа статыстыка?

Кіло грэчкі ў сярэднім па краіне за год падаражэла з 3,13 да 3,51 рубля. Выходзіць, рост коштаў склаў 12%.

Самы танны цукар - у Варшаве, а грэчка - у Расеі

Мы параўналі мінімальныя цэны на кілаграм цукру і грэчкі ў Менску і крамах у сталіцах суседніх краін (для зручнасці перавялі іх у рублі).

Самая танная са знойдзеных у Менску пачкаў цукру каштуе 1,58 рубля, у Маскве - 1,68, Кіеве - 2,49, Вільні - 1,6. У Варшаве танней за ўсё - 1,5 рубля.

Самая танная са знойдзеных у Менску пачкаў грэчкі прадавалася па 3,27 рубля за кіло, у Маскве - па 2,84, Кіеве - па 3,25, Вільні - па 6,22, Варшаве - па 3,1. На гэты раз перамагаюць маскоўскія кошты.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках