24 кастрычнiка 2021, Нядзеля, 15:31
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэлегацыі Расеі абмежавалі перамяшчэнне па Страсбургу

18
Дэлегацыі Расеі абмежавалі перамяшчэнне па Страсбургу

Яны адмовіліся ехаць на сесію ПАРЕ.

Расейская дэлегацыя наважыла не ехаць на сесію Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Расея возьме ўдзел у сесіі ПАРЕ ў відэафармаце.

Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на расейскае выданне ТАСС.

Прычынай такога рашэння стала тое, што расейскай дэлегацыі забаранілі свабодна перасоўвацца па Страсбургу, дзе праходзіць сесія ПАРЕ. Расейцам дазволілі рухацца, толькі паміж гатэлям і будынкам Рады Еўропы, бо яны прышчэпленыя вакцынай, якая не была ўхваленая ў ЕЗ.

«Прынятае рашэнне, што ўсе сябры расейскай дэлегацыі будуць удзельнічаць у сесіі па відэасувязі», - заявіў суразмоўца «ТАСС».

У той жа час спікер расейскай Дзярждумы Вячаслаў Валодзін у адказ на такія абмежаванні ў дачыненні да расейскай дэлегацыі прапанаваў наогул адмовіцца ад удзелу Расеі ў восеньскай сесіі ПАРЕ.

«Дыскрымінацыя ў дачыненні да нашых парламентарыяў з'яўляецца непрымальнай. У сувязі з гэтым правільна было б не ўдзельнічаць у пасяджэнні ПАРЕ», - заявіў ён.

Восеньская сесія ПАРЕ будзе праходзіць у Страсбургу з 27 да 30 верасня. У сувязі з пандэміяй каранавіруса сесіі ПАРЕ праходзяць у гібрыдным фармаце, то бок дэлегацыі могуць альбо прыехаць у Страсбург, альбо ўдзельнічаць анлайн.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».