24 красавiка 2024, Серада, 0:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Лепеля скраў айфон, прадаў яго і купіў аўтамабіль

8
Жыхар Лепеля скраў айфон, прадаў яго і купіў аўтамабіль

На набытым аўто маладога чалавека спынілі супрацоўнікі ДАІ.

У міліцыю звярнулася супрацоўніца аднаго з віцебскіх салонаў сувязі. Яна распавяла, што напярэдадні невядомы малады чалавек скраў у салоне iPhone 12 Pro Max коштам 6875 рублёў.

На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі міліцыі. Спецыяліст камітэта судовых экспертыз выявіў адбіткі пальцаў. Высветлілася, што яны належаць 20-гадоваму жыхару Лепеля, піша БелТА.

Хлопец быў затрыманы інспектарамі ДАІ праз дзень пасля ўчынення злачынства.

За гэты час ён паспеў прадаць тэлефон па цане, у некалькі разоў ніжэйшай за рынкавую. А за гэтыя грошы набыў аўтамабіль, на якім і быў спынены супрацоўнікамі ДАІ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках