19 сакавiка 2024, aўторак, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве адбыўся маштабны пажар у інтэрнаце Вайсковага ўніверсітэта

У Маскве адбыўся маштабны пажар у інтэрнаце Вайсковага ўніверсітэта

Дах будынка абрынуўся.

У інтэрнаце Вайсковага ўніверсітэта Мінабароны РФ у Маскве адбыўся пажар. Было эвакуявана блізу 100 чалавек. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма. Пра гэта паведамляе ТАСС.

"Паводле апошніх звестак, агонь інтэнсіўна распаўсюджваецца па даху і трэцiм паверсе, плошча пажару складае 1 тыс. кв. м", – сказаў суразмоўца выдання.

Пазней стала вядома, што абрынуўся дах будынка.

Паводле паведамлення ратавальнікаў, тушэнне пажару ўскладняюць драўляныя перакрыцці, пустоты і шчыльнае задымленне.

З агнём змагаюцца 120 пажарных, задзейнічана 29 адзінак тэхнікі.

Прычыны пажару пакуль невядомыя.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках