28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўропу вяртаецца трапічная спёка

У Еўропу вяртаецца трапічная спёка

А што праз гэта будзе з надвор'ем у Беларусі?

На Еўропу насоўваецца гарачае трапічнае паветра. Прыйдзе сапраўдная спёка. У некаторых рэгіёнах тэмпература можа падняцца да +37 градусаў!

Ужо 24 верасня ў Італіі будзе горача. Адтуль трапічнае паветра рушыць на поўнач – у цэнтральныя рэгіёны Еўропы, піша wp.pl.

26–27 верасня прыйдзе сапраўдны выбух цяпла. Так, да +37 градусаў можа быць у Турцыі. У Вугоршчыне і Румыніі чакаецца блізу +30 градусаў.

Нашых суседзяў, Польшчу, таксама закране гэтая восеньская анамалія, але ў меншай ступені. Тэмпература можа падняцца да +24–26 градусаў. Аднак праз некалькі дзён пасля спёкі туды прыйдзе халодны вецер.

А што чакаць беларусам?

У Беларусі на даляглядзе – дажджы і вецер. Можа пацяплець да +18°С толькі на выходных.

24 верасня будзе пераважна воблачнае надвор'е. На большай частцы Беларусі пройдуць дажджы. А ноччу і раніцай у многіх раёнах чакаюцца моцныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы +4... +9°С, па паўднёвым захадзе краіны да +11°С, днём +9... +15°С.

На большай частцы тэрыторыі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с. Абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

25 верасня абяцаюць воблачна з праясненнямі. І зноў па большай частцы краіны – кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы +4... +11°С, днём +9... +16°С, па паўднёвым захадзе краіны яна падымецца да +18°С. Вецер заходняй чвэрці парывісты.

26 верасня таксама воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя дажджы ўжо месцамі, больш па ўсходзе краіны. Тэмпература паветра ноччу +4... +11°С, днём +10... +16°С, па паўднёвым захадзе Беларусі да +18°С. Ноччу і раніцай хутчэй за ўсё будзе слабы туман. Вецер паўночна-заходні, паўночны парывісты.

Выбухаў цяпла пакуль можна не чакаць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках