28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікі хаваюць недахоп цукру ад беларусаў

12
Чыноўнікі хаваюць недахоп цукру ад беларусаў

Сітуацыя з дэфіцытам гэтага прадукту ў рэгіёнах шакуе.

Нягледзячы на тое, што пасля мноства паведамленняў пра адсутнасць на прылаўках крамаў цукру чыноўнікі расказалі, што праблемаў з таварам няма, падпісанты тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозгу» прадаўжаюць паведамляць пра немагчымасць набыць цукар.

«Добрай раніцы. У Жодзіне ў "Еўраопце" ўжо два тыдні паліцы пустыя, цукру няма ўвогуле».

«Расоны – цукру няма нідзе. "Мясная крама" ў Расонах некалькі дзён таму зачынілася на каранцін – прадаўцы злеглі з каронай».

«Добры дзень. Пра цукар. Бабуля жыве ў вёсцы, прыязджае аўталаўка і няма цукру другі тыдзень. Гродзенская вобласць».

«Добры дзень, "Суседзі", Менск, вул. Гінтаўта, вечарам на паліцах некалькі пачкаў рафінаду, сказалі, што з раніцы цукар быў».

«Берасце. Учора зайшоў у "Еўраопт" у Паўднёвым па цукар, яго няма, усе паліцы застаўленыя соллю, падумаў, проста як у саўку».

«Валожын. У "Еўраопце" няма цукру ўжо больш за 2 тыдні, на паліцах толькі 6 пачкаў рафінаду і пара пакетаў карычневага цукру з захмарным коштам. Ёсць Суслі».

«Лунінец і Лунінецкі раён: на базе Райпа ёсць цукар толькі ў мяшках, а крамы не хочуць фасаваць. Фасаванага цукру няма ні ў адной краме, і кавалкавы ўжо на зыходзе. На міні-рынак прывезлі ўчора за 1,80 руб. Прадаўцы кажуць, што чакаюць павышэння кошту ажно да 2,40 руб».

«У Сянно на Віцебшчыне ўжо тыдзень няма цукру».

«Рэчыца ўвечары 23-га: Крама "Санта" на Луначарскага – цукру няма ўвогуле і месца на паліцах застаўленае іншымі прадуктамі. У "Грыне" на вачах разабралі апошні цукар пясок, засталося толькі крыху рафінаду. У вялікім "Еўраопце" атрымалася набыць трохі, на прылаўках заставалася дзясяткі два пачкаў і ўсё. Самі прадаўцы кажуць яшчэ і пра будучае падаражанне».

А вось у Мінсельгасхарчу заявілі, што «сітуацыю на рынку цукру можна ацаніць як стабільную, дэфіцыту гэтай прадукцыі няма», дырэктар аднаго з цукровых заводаў абяцае, што кошты цукру не вырастуць.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках