25 красавiка 2024, Чацвер, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выжылы на Эльбрусе альпініст расказаў падрабязнасці трагедыі

Выжылы на Эльбрусе альпініст расказаў падрабязнасці трагедыі

Група апынулася на «бутэлькавым» лёдзе.

Выжылы ў трагедыі на Эльбрусе альпініст Дзмітрый Парахін расказаў журналістам падрабязнасці здарэння.

Напярэдадні вечарам затрыманая на Эльбрусе на вышыні 5 400 метраў група альпіністаў з 19 чалавек папрасіла дапамогі праз пагаршэнне ўмоваў надвор'я. Выратаваць атрымалася 14 чалавек, пяцёра загінулі.

"Мы заблукалі. Сарваліся, праляцелі метраў 100 па бутэлечным лёдзе, ніяк ледасек утыркнуць не маглі. У нас хлопец нагу зламаў. Мы адразу ў МНС кінулі паведамленне SOS і каардынаты. Прачакалі гадзіны дзве і панеслі хлопца ўніз", – сказаў Парахін парталу e1.ru.

Ён падкрэсліў, што выратавальнікі прыбылі ў 23 гадзіны. Да іх з'яўлення ўсе групы стэлефаноўваліся паміж сабой і накіроўвалі адно аднаго праз завіруху, дадае тэлеканал "Масква 24".

Супрацоўнікі МНС працавалі ў складаных умовах: бачнасць не перавышала метра, парывы ветру складалі 40–70 метраў за секунду. Аперацыю ўскладнялі моцныя ападкі і тэмпература да мінус 20 градусаў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках