23 красавiка 2024, aўторак, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прозвішча «Лукашэнка» стала лаянкавым

3
Прозвішча «Лукашэнка» стала лаянкавым

Украінская апазіцыя выкрыквала яго падчас прыняцця рэзананснага закона ў Радзе.

Учора ў Вярхоўнай Радзе Украіны быў прыняты рэзанансны закон аб дэалігархізацыі. За ініцыяваны прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім законапраект прагаласавала 279 дэпутатаў.

Падчас галасавання ва ўкраінскім парламенце здарыўся пацешны выпадак. Прадстаўнікі апазіцыйнай партыі «Еўрапейская салідарнасць» пачалі выкрыкваць прозвішча беларускага дыктатара на знак пратэсту супраць прыняцця, на іхнюю думку, спрэчнага закона. Такім чынам яны хацелі паказаць, што ва Украіне парушаецца законнасць.

«Ён не прыйдзе, ён у іншай краіне. Гэта вам туды, да Шаўчэнкі», – адрэагаваў са смехам віцэ-спікер Руслан Стэфанчук і намякнуў на скандальнага дэпутата Яўгена Шаўчэнку, якога выключылі з партыі «Слуга народа» за паездкі да беларускага дыктатара.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках