19 сакавiка 2024, aўторак, 6:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі рэзка падаражэюць цыгарэты

6
У Беларусі рэзка падаражэюць цыгарэты

Некаторыя маркі – адразу на 15 капеек.

У Беларусі з 1 кастрычніка падаражэюць цыгарэты. Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства падаткаў і збораў. Асобныя маркі падаражэюць на 15 капеек.

Павысіць кошты многіх цыгарэтаў з кастрычніка Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман». На некаторыя пазіцыі – на 15 капеек. Да прыкладу, асобныя маркі цыгарэтаў Rothmans Click стануць даражэйшыя на 15 капеек. На такую ж суму вырастуць кошты Rothmans Demi (падаражэюць да 3,05 рубля).

«Тытунь-інвест» падыме кошты сярод іншага на Camel Compact і Winston.

Кампанія «Інтэр Табака» з 1 кастрычніка не плануе павышэнне коштаў.

«Беларусьгандаль» з наступнага месяца таксама павысіць на 10 капеек кошты Rothmans Mix 3 in 1, Pall Mall Nano Blue (да 2,95 рубля), Dunhill Fine Cut Blue, Dunhill Fine Cut Gold, Vogue La Cigarette Lilas, Vogue La Cigarette Lilas Menthe (да 4,5 рубля).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках