19 красавiка 2024, Пятніца, 9:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bild: Пад Берлінам сабралася 1100 нелегалаў, якія прыехалі ў Еўразвяз праз Беларусь

17
Bild: Пад Берлінам сабралася 1100 нелегалаў, якія прыехалі ў Еўразвяз праз Беларусь

Лагер мігрантаў «лопаецца ў швах».

Пад Берлінам сабралася 1100 мігрантаў, якія маглі прыехаць у Еўразвяз праз Беларусь, піша газета Bild у рэпартажы з месца (пераклад – «Нямецкая хваля»).

На гэтым тыдні колькасць бежанцаў штодня павялічвалася: у панядзелак прыбылі 40 чалавек, у аўторак 69, у сераду – 80.

Bild адзначае, што лагер, размеркаваны на 1100 мігрантаў, «лопаецца ў швах». Кіраўнік лагера заявіў, што з пачатку жніўня прыбыла 850 «беларускіх» мігрантаў: 350 у жніўні, 500 – з пачатку верасня.

Адзначаецца, што Польшча прымае назад толькі 20% мігрантаў, а на яе тэрыторыі цяпер могуць знаходзіцца да 8000 мігрантаў, якія маюць намер патрапіць у Нямеччыну.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках