28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску на Камароўскім рынку прадаюць «залатыя» грыбы

3
У Менску на Камароўскім рынку прадаюць «залатыя» грыбы

Колькі просяць за кілаграм сушаных баравікоў?

У Менску на Камароўскім рынку – вялікі асартымент грыбоў. Ліскі, апенькі, чырвонагаловікі. Ёсць нават сушаныя баравікі ў пакеціках, але кошт у іх зусім не салодкі, піша telegraf.by.

На рынку сушаныя «белыя» прадаюць на вагу. За 100 грамаў просяць 30 беларускіх рублёў, за 200 г – 60. А паўкілаграма аддадуць за 150 рублёў. Атрымліваецца, за 2 такія пакуначкі пакупнік аддасць 300 рублёў!

Свежыя ж баравікі можна набыць за 45 рублёў, пастарэлыя – за 15 руб.

Кілаграм лісак прадаюць за 14,5 рублёў, маслятаў – 7 руб., груздоў – 5,5 руб.

Тэлеграф пісаў, што ў Гародні кілаграм грыбоў прадаюць ад 3 да 120 руб.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках