19 красавiка 2024, Пятніца, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі «пермскі стралок» апрытомнеў

У Расеі «пермскі стралок» апрытомнеў

Ён заявіў, што нічога не памятае пра напад на ўніверсітэт.

У Расеі васемнаццацігадовы Цімур Бекмансураў, які зладзіў 20 верасня стральбу ў Пермскім універсітэце, апрытомнеў і заявіў, што нічога не памятае пра здарэнне - у яго амнезія, паведамляе znak.com.

Пра тое, што Бекмансураў апрытомнеў, сёння на брыфінгу для журналістаў паведаміла міністр аховы здароўя Пермскага краю Анастасія Круцень. Яна дадала, што стан стралка, які пакуль знаходзіцца ў Пермскай краёвай клінічнай лякарні, прадаўжае заставацца стабільна цяжкім.

Васемнаццацігадовы Цімур Бекмансураў зладзіў бойню ў Пермскім універсітэце 20 верасня прыкладна за паўгадзіны да поўдня. У выніку атакі пацярпелі 43 чалавекі, шэсць чалавек загінулі. Стралка абясшкодзіў супрацоўнік ДПС малодшы лейтэнант Канстанцін Калінін. Бекмансураў атрымаў раненні ў ногі, адну потым ампутавалі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках