28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы Літвы з Беларуссю вялізная чарга грузавікоў: кіроўцам не стае ежы і вады

7
На мяжы Літвы з Беларуссю вялізная чарга грузавікоў: кіроўцам не стае ежы і вады

Ёсць і хворыя.

Каля КПП у Мядзінінкаі кіроўцы стаяць ужо некалькі дзён, сярод іх ёсць хворыя замежнікі, магчыма, яны хворыя на каранавірус, кіроўцам не стае ежы, вады.

У рэдакцыю Delfi звярнуліся кіроўцы, якія ўжо некалькі дзён стаяць на КПП.

«У Мядзінінкаі вялікая бяда, набралася больш за 500 цяжкавікоў, мяжа паралізаваная, нікога не прапускаюць, у кіроўцаў няма ежы і элементарных сродкаў гігіены, а адзін адчувае сябе вельмі дрэнна, у яго, хутчэй за ўсё, каранавірус», - напісаў адзін з кіроўцаў. Ён сказаў Вітас ВалунгявічусDelfi, што ў чарзе стаіць нямала беларускіх, расейскіх і польскіх кіроўцаў, якія захварэлі, але не могуць вярнуцца дадому і лячыцца.

«Усё стаіць, людзі жывуць на пляцоўцы па 3-4 дні, нікога ніхто не прапускае, нічога не паведамляюць. Да горада далёка, да крам далёка, аптэк няма, мы затрымаліся ў палях. Кіроўцы тэлефануюць памежнікам, ім кажуць: усё ў парадку, працуем у звычайным рэжыме. Праблему трэба развязваць, а то будзе дрэнна», - сказаў кіроўца.

Кіроўцы дзеляцца інфармацыяй і ў сацыяльных сетках. У сістэме Дырэкцыі КПП паказана, што ў Мядзінінкаі стаяць 318 цяжкавікоў, прагназаваны час чакання - 43 гадзіны. Аднак колькасць цяжкавікоў павялічваецца і на іншых КПП на мяжы з Беларуссю.

У Дырэкцыі КПП чаргу тлумачаць рэканструкцыяй, што праводзіцца ў Мядзінінкаі.

Прадстаўнік Мытнага дэпартамента Вітас Валунгявічус сказаў, што рыхтуюць паведамленне для кіроўцаў, ім рэкамендуюць не ехаць у Мядзінінкай, дзе з 21 верасня на дзень праязджае ўсяго 150 аўто, а карыстацца іншымі пераходамі на мяжы з Беларуссю.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках