28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сляды шпіёнскай праграмы Pegasus выявілі на тэлефонах пяці французскіх міністраў

3
Сляды шпіёнскай праграмы Pegasus выявілі на тэлефонах пяці французскіх міністраў
ФОТА: KASPERSKY

Тэлефон аднаго з дыпламатычных дарадцаў Макрона таксама зазнаў напад.

Сляды шпіёнскага праграмнага забеспячэння Pegasus былі знойдзеныя на мабільных тэлефонах мінімум пяці міністраў урада Францыі.

Пра гэта паведаміў следчыцкі вэб-сайт Mediapart, цытуе «Еўрапейская праўда».

Няма дакладных довадаў таго, што тэлефоны чальцоў урада былі паспяхова ўзламаныя, але сцвярджэнне Mediapart сведчаць аб тым, што на гэтыя прылады было нацэленае магутнае шпіёнскае праграмнае забеспячэнне, вядомае як Pegasus, якое вырабляе NSO Group.

Праграмнае забеспячэнне Pegasus ізраільскай NSO Group уважаецца за адну з найлепшых шпіёнскіх праграм для смартфонаў. Сачэнне можа весціся ў рэальным часе і абыходзіць шыфраванні мэсэнджараў.

Праграма капіюе адпраўленыя і атрыманыя на тэлефон паведамленні, збірае фатаграфіі і запісвае званкі.

Акрамя таго, Pegasus атрымлівае доступ да мікрафона і відэакамеры, дазваляе падслухоўваць і падглядваць за ўладальнікамі прылад. З дапамогай праграмы можна адсочваць месцазнаходжанне тэлефонаў.

Кампанія NSO Group заяўляе, што прадае праграму выключна ўрадавым структурам і для барацьбы з тэрарызмам і злачыннасцю.

Тэлефоны праслухоўваліся ў міністра адукацыі Жана-Мішэля Бланкера, міністра развіцця тэрыторый Жаклін Гур, міністра сельскай гаспадаркі Жульена Дэнармандзі (да 2020 года займаў пасаду міністра гарадоў і жыллёвай гаспадаркі), міністра-дэлегата жыллёвага будаўніцтва Эмануэля Варгона (да 2020 года - дзяржсакратар пры міністры экалагічных пераўтварэнняў) і міністра заморскіх тэрыторый Себасцьяна Лекорна.

Тэлефон аднаго з дыпламатычных дарадцаў Макрона ў Елісейскім палацы таксама зазнаў напад.

Судова-медыцынскі аналіз іх прылад у канцы ліпеня выявіў наяўнасць «падазроных слядоў» шпіёнскага праграмнага забеспячэння, згодна з дакладам дзяржаўных спецслужбаў Францыі і паралельным крымінальным расследаваннем пракуратуры Парыжа.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках