18 красавiка 2024, Чацвер, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раскол сярод найбагацейшых бізнэсоўцаў: прыхільнікаў Лукашэнкі ўсё менш

5
Раскол сярод найбагацейшых бізнэсоўцаў: прыхільнікаў Лукашэнкі ўсё менш

У топе самых уплывовых прадпрымальнікаў - падпісанты ліста за свабодныя выбары.

«Ежедневник» апублікаваў традыцыйны рэйтынг «ТОП-100 паспяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў Беларусі». udf.by вывучыў яго на прадмет стаўлення прадпрымальнікаў да палітыкі Аляксандра Лукашэнкі.

Асудзілі дзеянні рэжыму: 5 бізнэсоўцаў

Заснавальнік Wargaming Group Віктар Кіслы (№1 у рэйтынгу) разам з іншымі вядомымі IT-бізнэсоўцамі пасля прэзідэнцкіх выбараў-2020 падпісаў ліст, у якім заклікаў улады спыніць гвалт.

«Тое стаўленне, якое дэманструе дзяржава да людзей і мірных пратэстаў - не цывілізаванае, недапушчальнае і бессэнсоўнае! Мы заклікаем вас: спыніце ўсякі гвалт у дачыненні да мірных пратэстаў, спыніце здзекі з затрыманых, спыніце масавае выштурхоўванне людзей з краіны. Іншых у нас не будзе!», - гаварылася ў лісце.

Віктар Кіслы таксама заяўляў пра дапамогу супрацоўнікам кампаніі па пераезду з Менска.

Пазіцыя EPAM Аркадзя Добкіна (№3 у рэйтынгу) добра вядомая. Ён не толькі падпісаў згаданы вышэй ліст, але і выступаў у інтэрв'ю са словамі асуджэння таго, што адбываецца ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў.

У жніўні гэтага года Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў Добкіна ў фінансаванні пратэстаў і сувязях са спецслужбамі.

«А не тое, што адтуль нейкі там «ЭПАМ» і іншая, мярзотнік, Добкін або Дробкін, як яго там прозвішча, гэта ўжо ўстаноўлена. Ён грошы сюды пералічваў на пратэстныя акцыі, а там звязаны са спецслужбамі. Грошы далі, пералічыў, а яны тут дзялілі. Гэта ненармальна», - сказаў Лукашэнка.

У адказ Добкін заявіў, што ягоная кампанія не збіраецца сыходзіць з Беларусі.

IT-прадпрымальнік Віктар Пракапеня (№7 у рэйтынгу) у жніўні мінулага года напісаў у сацсетках:

«Я не магу глядзець на тое, што адбываецца, без болю. Я супраць гвалту. Кожны акт гвалту спараджае новае зло...Толькі дыялог».

Тады ж з'явілася інфармацыя, што крыптабіржа Віктара Пракапені currency.com пералічыць 100 тысяч даляраў на рэабілітацыю людзей, якія пацярпелі падчас разгону вулічных мітынгаў.

«Гледзячы на ўсе жахі, якія адбыліся з людзьмі за апошнія дні, мы не можам да канца ўсвядоміць увесь гэты кашмар. Мы разумеем, што здароўе і псіхіка мноства людзей зламаныя на доўгі час, калі не назаўсёды. Галоўнае, што мы можам цяпер зрабіць - гэта праявіць салідарнасць, надаць матэрыяльную падтрымку», - напісаў Пракапеня.

Праўда, з тых часоў Пракапеня ўзяў палітычную паўзу.

Уладальнікі кампаніі ў распрацоўцы мабільных гульняў Easybrain Ltd Пётр Скаромны і Мацвей Цімашэнка (№14 і 15 у рэйтынгу) таксама падпісалі адкрыты ліст з заклікам спыніць гвалт.

У пачатку 2021 года яны сталі ўдзельнікамі самай буйной угоды ў гісторыі беларускай IT-галіны: кампанію з офісам на Кіпры прадалі швэдам за 640 млн даляраў. Беларусы засталіся акцыянерамі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках