25 красавiка 2024, Чацвер, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Шатландыі згуляюць матч у гонар палітвязня Аляксандра Івуліна

У Шатландыі згуляюць матч у гонар палітвязня Аляксандра Івуліна
АЛЯКСАНДР ІВУЛІН

У матчы згуляюць прадстаўнікі беларускай дыяспары супраць шатландскіх дзеячаў мастацтва.

У нядзелю, 26 верасня, у Шатландыі пройдзе «Кубак Аляксандра Івуліна». Гэта міжнародны футбольны матч у падтрымку палітвязня футбаліста і журналіста Аляксандра Івуліна, паведамляе «Вясна».

Мерапрыемства падрыхтавалі «Народнае консульства Беларусі ў Шатландыі» і праваабарончая арганізацыя Libereco. У матчы згуляюць прадстаўнікі беларускай дыяспары супраць дзеячаў мастацтва Шатландыі.

Матч пачнецца а 15.00 паводле беларускага часу на стадыёне «Нью Дуглас Парк» у Гамільтане, будзе арганізаваная жывая трансляцыя.

Аляксандр Івулін - журналіст «Трибуны», аўтар праекта пра беларускі футбол «ЧестнОК» і гулец футбольнага клуба «Крумкачы». Яго затрымалі 3 чэрвеня і далі 30 дзён адміністрацыйнага арышту па артыкуле аб несанкцыянаваным пікетаванні. Па заканчэнні 30 дзён ён так і не выйшаў на волю: яго ўзялі пад варту паводле крымінальнай справы і выставілі абвінавачванне на падставе ч.1 арт.342 КК па ч.1 арт.342 КК. Івулін прызнаны палітвязнем. У пачатку верасня яму працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на месяц. Тэлеграм-канал «ЧестнОК» прызнаны экстрэмісцкім.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках