20 красавiка 2024, Субота, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Свет ахапіў найбуйнейшы ў гісторыі экапратэст

37
Свет ахапіў найбуйнейшы ў гісторыі экапратэст
ФОТА: EPA

Грэта Тунберг узначаліла калону ў Нямеччыне.

У пятніцу па ўсім свеце пройдуць акцыі маладых экаактывістаў. Дэманстрацыі арганізаваныя міжнародным грамадскім рухам школьнікаў і студэнтаў «Пятніцы дзеля будучыні», паведамляе BBC.

Экаактывісты выйдуць на вуліцы больш чым у 1400 гарадах і населеных пунктах на ўсіх кантынентах. Гэта самы буйны кліматычны пратэст у гісторыі і першы з пачатку пандэміі.

Час правядзення акцый выбраны не выпадкова - у канцы кастрычніка ў шатландскім горадзе Глазга стартуе двухтыднёвы кліматычны саміт, вядомы як СОР26, якому надаецца вялікае значэнне.

У мінулы панядзелак генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрэш правёў папярэднюю сустрэчу з высокапастаўленымі прадстаўнікамі розных краін, у тым ліку з прэм'ер-міністрам Вялікай Брытаніі Борысам Джонсанам і спецпрадстаўніком ЗША ў пытаннях экалогіі і клімату Джонам Кэры.

Пасля яе Гутэрэш заявіў журналістам, што саміт у Глазга з вялікай доляй імавернасці асуджаны на правал, калі сусветныя лідары не пойдуць на кампрамісы.

Экспэрты нагадваюць, што абмеркаванне кліматычнай абвесткі значна ўскладнілася праз пандэмію, якая ўдарыў па эканоміках усіх без выключэння краін.

Аднак экаактыўная моладзь уважае эканамічныя доказы за не вартыя ўвагі і мае намер усімі сіламі ціснуць на ўлады: сусветная пятніцкая акцыя праходзіць пад лозунгам «Перамены прыйдуць з вуліц».

Твар моладзевага кліматычнага пратэсту Грэта Тунберг звернецца да пратэстоўцаў ля будынка Бундэстагу ў Берліне. У адной толькі Нямеччыне акцыі пройдуць у 420 населеных пунктах.

«Мы вяртаемся на вуліцы, каб паказаць, што мы нікуды не дзеліся і што мы па-ранейшаму патрабуем актыўных дзеянняў у кліматычных пытаннях і экалагічнай справядлівасці», - сказала Тунберг напярэдадні маршу.

Асабліва буйныя дэманстрацыі чакаюцца ў Мексіцы, Бангладэш, Паўднёвай Афрыцы (12 гарадоў), Канадзе (64 гарады) і Аргенціне (12 гарадоў). Разам з моладдзю на вуліцы выйшлі розныя прафсаюзы і профільныя арганізацыі.

Галоўнае пытанне кліматычнай абвесткі ў гэты момант - аб'ёмы выкідаў вугляроду.

Міжурадавая профільная група экспэртаў даўно разлічыла, што агульнасусветныя выкіды павінны скараціцца ўдвая да 2030 года.

Толькі ў гэтым выпадку атрымаецца стрымаць падвышэнне тэмператур на планеце ў межах 1,5°C у параўнанні з даіндустрыяльнай эпохай.

Менавіта да такога выніку дамовіліся імкнуцца краіны, якія падпісалі Парыжскае пагадненне ў 2015 годзе.

«Дыназаўры таксама думалі, што ў іх поўна часу», «У «Тытаніка» ў 2021 годзе не было б праблем», - напісана на плакатах на маршы ў Берліне

Аднак апошнія звесткі ААН, апублікаваныя на мінулым тыдні, паказваюць, што ў наступным дзясяцігоддзі аб'ёмы выкідаў не знізяцца, а вырастуць на 16%. Аналіз быў праведзены на падставе існых эканамічных абавязацельстваў розных краін.

Маладыя актывісты нагадваюць, што яшчэ зусім нядаўна лідары краін «Вялікай сямёркі» дамовіліся аб выдзяленні 100 млрд даляраў на год у дапамогу бедным краінам для барацьбы з глабальным пацяпленнем, аднак ніякай канкрэтыкі ў гэтым пытанні дагэтуль няма.

«100 млрд даляраў - гэта першы крок да выпраўлення кліматычнай несправядлівасці. [Багатыя] дзяржавы нарэшце ўбачылі пакуты і разбурэнні, якія перажываюць праз кліматычныя змянены такія краіны, як мая. Аднак вельмі непакоіць, што гэтая дапамога так і не была нададзеная», - кажа актывістка руху Rise Up з Уганды Ванэса Накатэ.

Вядома, што пратэстоўцы ў Мехіка выйдуць на плошчу перад Нацыянальным палацам і запатрабуюць ад дзяржаўнай нафтавай кампаніі Pemex дэталёвай справаздачы аб яе планах зніжэння выкідаў.

А актывісты ў Бангладэш запатрабуюць ад урада кансервацыі новых вугальных і газавых электрастанцый.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках