18 красавiка 2024, Чацвер, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ябацьку асудзілі на 15 дзён за фота з бел-чырвона-белым сцягам

18
Ябацьку асудзілі на 15 дзён за фота з бел-чырвона-белым сцягам

Са слоў мужчыны, ён паспрачаўся з сябрамі на тры бутэлькі каньяку.

Са слоў мужчыны, ён паспрачаўся з сябрамі на тры бутэлькі каньяку.

Учора і сёння ў судзе Ленінскага раёна разглядалі справу 34-гадовага Максіма Шэўчыка паводле арт.24.23, пратакол склалі за фота Шэўчыка з БЧБ-сцягам у руках на ягонай старонцы ў Фэйсбуку. На судзе Шэўчык патлумачыў, што зрабіў фота на спрэчку і наогул ненавідзіць БЧБ-сцяг, паведамляе «Вясна».

Са слоў мужчыны, ён паспрачаўся з сябрамі на тры бутэлькі каньяку, што выкладзе фота з БЧБ-сцягам на два месяцы ў Фэйсбуку. Са слоў Шэўчыка, БЧБ-сцяг ён забраў у прысутных, а потым знішчыў.

Учора суддзя Таццяна Шоцік вызначыла вярнуць справу Шэўчыка на дапрацоўку. Сёння, 24 верасня, суддзя Юлія Шут яе разглядала нанова. Вынік - 15 дзён арышту.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках