16 красавiка 2024, aўторак, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каталонскі лідар Пучдэмон вызвалены з-пад варты

1
Каталонскі лідар Пучдэмон вызвалены з-пад варты
Карлес Пучдемон

Але ён павінен заставацца ў Італіі.

Італійскія ўлады вызвалілі з-пад варты былога кіраўніка ўрада гішпанскай Каталоніі Карласа Пучдэмона. Але абавязалі яго заставацца ў краіне, пакуль будзе разглядацца ордэр на ягоны арышт і экстрадыцыю.

Пра гэта паведамляе rbc.ua са спасылкай на El Periodico.

Паведамляецца, што Апеляцыйны суд Сасары вызначыў вызваліць яго без асаблівых захадаў засцярогі, але Пучдэмон не зможа пакінуць Сардзінію цягам наступных двух тыдняў, пакуль італійскі суд не абмяркуе еўрапейскі ордэр на арышт.

У той жа час, паводле звестак газеты ABC, якая спасылаецца на кіраўніка офіса Пучдэмона Хасэпа Луіса Алая, палітык павінен заставацца на Сардзініі да нядзелі.

Нагадаем, сёння Пучдэмона затрымалі ў аэрапорце горада Альгера на Сардзініі, куды ён прыбыў на свята каталонскай культуры.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках