29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Медуза»: Расейская партыя «Новыя людзі» была створаная пры ўдзеле сябра Пуціна

3
«Медуза»: Расейская партыя «Новыя людзі» была створаная пры ўдзеле сябра Пуціна

«Новыя людзі» - першая за многія гады новая партыя, якая здолела трапіць у Дзярждуму РФ.

Упершыню з выбараў у 2003 годзе ў Дзярждуму прайшлі не чатыры партыі, а пяць. Пятай партыяй сталі «Новыя людзі», яна атрымала ў агульнай складанасці 13 месцаў у ніжняй палаце парламента. Яе заснаваў бізнэсовец Аляксей Нячаеў, а адзін з самых вядомых палітыкаў у складзе - былая кіраўніца Якуцка Сардана Аўксенцьева. Партыя была створаная на ініцыятыву і пры ўдзеле сяброў Уладзіміра Пуціна - братоў Міхаіла і Юрыя Кавальчукоў, высветліла «Медуза».

Міхаіл Кавальчук узначальвае Курчатаўскі інстытут. Юрый Кавальчук у 1990-я заняўся бізнэсам і ў 1991-м стаў віцэ-прэзідэнтам Ленінградскай асацыяцыі сумесных прадпрыемстваў. Яе працу курыраваў кіраўнік камітэта знешніх сувязяў Санкт-Пецярбурга Уладзімір Пуцін. Праз некалькі гадоў Пуцін і Кавальчук стануць сузаснавальнікамі кааператыва «Возера». Юрый Кавальчук - старшыня рады дырэктараў і адзін з найбуйнейшых акцыянераў банка «Расея». Уважаецца адным з самых блізкіх да Пуціна людзей.

Крыніца выдання ў адміністрацыі прэзідэнта сцвярджае, што Нячаеў прыйшоў да Юрыя Кавальчука як да «куратара новага партыйнага праекта» - і падахвоціўся быць спонсарам і арганізатарам працэсу. Суразмоўца, знаёмы з ходам перамоў Нячаева з Кавальчукамі, так патлумачыў сэнс «Новых людзей»: «За грошы Нячаева, пад дахам Кавальчукоў». Крыніца ў адміністрацыі прэзідэнта з такой характарыстыкай пагадзілася.

Як падлічыў рух «Голас» (агульнарасейскі грамадскі рух у абарону правоў выбарцаў, незарэгістраваны ў якасці юрыдычнай асобы, абвешчаны «замежным агентам»), асабліва часта пра «Новых людзей» распавядалі на Першым канале і на «Рен ТБ», долямі ў якіх валодае «Нацыянальная медыя група», падкантрольная братам Кавальчукам.

«Ніякага дачынення да працы партыі Юрый Кавальчук не мае. Ніякага», - адказаў сам Нячаеў «Медуза». Кавальчук праігнараваў пытанні выдання.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках