27 лiстапада 2021, Субота, 22:58
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Паводле справы Ціханоўскага заменяць суддзю

5
Паводле справы Ціханоўскага заменяць суддзю

Пра гэта ў лісце паведаміў Мікалай Статкевіч.

Гомельскі абласны суд разглядае справу народнага блогера Сяргея Ціханоўскага тры месяцы. Судовы працэс праходзіць у закрытым рэжыме ў СІЗА-3. 7 верасня Лукашэнка падпісаў указ аб прызначэнні суддзі Мікалая Бакунова (які разглядаў справу) старшынёй Чыгуначнага раённага суда Гомеля.

Узнікла пытанне: ці будзе Бакуноў разглядаць справу да вынясення прысуду або новы суддзя пачне справу з самага пачатку? «У законе была такая акалічнасць, што справа магла быць працягнутая іншым суддзём, які сядзеў на судзе ў якасці назіральніка, «дублёрам». Вось Мікалай напісаў мне: «Не хвалюйцеся, «дублёр» быў спачатку, прызначэнне на новую пасаду - ва ўзнагароду», - кажа «Радыё Свабода» Марына Адамовіч, жонка аднаго з лідараў апазіцыі, палітвязня Мікалая Статкевіча, які праходзіць паводле справы.

Імя новага суддзі пакуль не вядомае.

У лісце палітвязень нагадаў пра Дзень беларускай вайсковай славы, які ўпершыню адзначаўся з удзелам Мікалая Статкевіча 8 верасня 1992 году. «Ён уважае, што Дзень беларускай вайсковай славы варта зрабіць у будучыні і днём прысягі беларускіх афіцэраў - пасля заканчэння імі ўстаноў. А дзень беларускага войска лепш адзначаць 27 лістапада», - кажа жонка палітыка.

У лісце Статкевіч разважае пра падзеі ў краіне. Між іншым, ён аналізуе сустрэчу Лукашэнкі з Пуціным 9 верасня.

- Усё цяпер робіцца з аглядкай на рэакцыю беларускага грамадства, таму што летась тут гучна заявіў пра сябе новы палітычны суб'ект - беларускі народ», - напісаў Мікалай Статкевіч.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».