19 красавiка 2024, Пятніца, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: Грошы пры разліках праз беларускія банкі пачнуць «завісаць»

2
Эканаміст: Грошы пры разліках праз беларускія банкі пачнуць «завісаць»

Разлікі праз санкцыі будуць доўжыцца не дзень-два, а да дзесяці сутак.

Інфармацыю пра тое, што шэраг буйных еўрапейскіх банкаў закрыў свае карэспандэнцкія рахункі ў трох беларускіх дзяржбанках – Беларусбанку, Белаграпрамбанку і Белінвестбанку – афіцыйна не аспрэчылі і не пацвердзілі. Але калі інфармацыя сапраўдная, чым гэта пагражае беларускім банкам і іх кліентам?

Пра гэта газеце «Беларусы і рынак» расказаў старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC (Кіеў) Дзмітрый Крук.

Як варта ставіцца да гэтай сітуацыі і як дзеянні еўрапейскіх банкаў адаб'юцца на эканоміцы краіны?

«Калі нічога не рабіць і ніяк не рэагаваць, уплыў быў бы вельмі негатыўным, таму што гэта блакаванне для банкаў вядзення міжнародных разлікаў. Па-другое, сітуацыя не наўпрост, ускосна, але магла закрануць і раздробныя разлікі. А гэта з гледзішча прыбыткаў нібыта і не смяротная пагроза. Камісіі за плацяжы невялікія, складаюць да 5% прыбыткаў банкаў. Але, што больш важна, гэта можа вынікаваць масавы сыход з банкаў у першую чаргу карпаратыўных кліентаў», – растлумачыў эксперт.

Ён адзначыў, што сітуацыя прывядзе да затрымкі ў разліках, прычым істотнай: «Ланцужкі з лішнімі звёнамі прывядуць да таго, што грошы будуць рухацца па іх не дзень-два-тры, а да дзесяці. І гэта не адзіныя страты – з'явяцца дадатковыя выдаткі. Пытанне, ці возьмуць банкі іх на свой рахунак, ці “падзеляцца” з кліентамі. Выкажу здагадку, што хутчэй другі варыянт».

Але на гэтым непрыемнасці не сканчаюцца. Нават у рамках такіх ланцужкоў захоўваюцца рызыкі, што гэтыя камбінацыі выйдуць вонкі, то-бок варыянты неплацяжоў, блакавання плацяжоў застаюцца.

«Таму частка кліентаў, свабодная ў сваім выбары, усё роўна будзе спрабаваць сысці з банкаў з заблакаванымі каррахункамі. Гэты сыход не будзе масавым, якім ён мог бы стаць, калі б беларускія дзяржбанкі не рабілі ніякіх дзеянняў. Але прыватныя кліенты, у дачыненні да якіх адміністрацыйных вагароў няшмат, будуць спрабаваць сыходзіць у прыватныя банкі, у тым ліку замежныя, шукаць праз свае даччыныя, афіляваныя фірмы магчымасць правядзення плацяжоў», – расказаў Дзмітрый Крук.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках