25 красавiка 2024, Чацвер, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія самалёты заляцелі ў забароненую зону вучэнняў украінскай арміі

11
Расейскія самалёты заляцелі ў забароненую зону вучэнняў украінскай арміі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

РФ зладзіла правакацыі ў акваторыі Чорнага мора.

Самалёты-выведнікі РФ парушылі парадак выкарыстання паветранай прасторы, неаднаразова залятаючы ў забароненую зону, якую Украіна зарэзервавала для правядзення вучэнняў. Пра гэта паведамілі ў камандаванні Паветраных сілаў Узброеных сілаў Украіны.

Адзначаецца, што караблі тыпу Су-24МР і Іл-20 заўважылі ў раёне правядзення баявых стрэльбаў зенітных ракетных войскаў УС і войскаў СПА Сухапутных войскаў УСУ ў акваторыі Чорнага мора.

"Расейскія самалёты перасякалі баявыя курсы мішэняў тыпу ВР-3 Рэйс, па якіх ужываліся ўкраінскія зенітныя кіраваныя ракеты", – удакладнілі ў камандаванні.

Такім чынам, рэзюмавалі ва ўкраінскай арміі, Расея "зладзіла правакацыі і паставіла пад небяспеку сваіх ваенных лётчыкаў".

Раней у Херсонскай вобласці, у межах ваенных вучэнняў Аб'яднаныя намаганні-2021, разлікі С-300, Бук-М1, С-125 і Оса выканалі імітацыйныя пускі зенітных кіраваных ракетаў па паветраных цэлях.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках