4 снежня 2021, Субота, 5:34
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка прыехаў у Сочы – і там пачалася моцная паводка

24
Лукашэнка прыехаў у Сочы – і там пачалася моцная паводка

Горад затапіла разам з Тараканам.

У ноч на суботу 25 верасня ў расейскім Сочы, як і прагназавалася, прайшла магутная залева. У зону яе дзеяння трапілі ўсе чатыры раёны горада, аднак найбольш моцныя ападкі назіраліся ў перадгорных і горных сёлах Лазараўскага раёна. Выйшла з берагоў рака ў Вардане, затапіўшы адрэзак федэральнай аўтатрасы. Рух там пакуль спынены, паведамляе sochinews.io.

– У цяперашні час рух спынены: падтоплены 100-метровы адрэзак дарогі А-147 Джубга – Сочы, км 147 (мкр. Вардане), – гаворыцца ў паведамленні ФКУ Упрдар «Чарнамор'я».

Раней у Сочы было абвешчанае экстраннае папярэджанне ў сувязі з непагаддзю 25 верасня.

Напярэдадні 24 верасня ў Сочы з неабвешчаным візітам прыбыў Лукашэнка. Прэс-служба Таракана пра візіт не паведаміла, мэты ягоныя да гэтага часу не ясныя.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».