4 снежня 2021, Субота, 5:53
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явілася новая вакцына ад COVID-19 для тых, у каго алергія на Pfizer і Moderna

1
З'явілася новая вакцына ад COVID-19 для тых, у каго алергія на Pfizer і Moderna

Прэпарат зарэгістравалі ў Ізраілі.

Міністэрства аховы здароўя Ізраіля афіцыйна зарэгістравала для выкарыстання ў краіне новую вакцыну супраць каранавірусу ад AstraZeneca. Прэпарат англа-швэдскай распрацоўкі называецца Vaxzevria.

Ім збіраюцца рабіць прышчэпкі тым людзям, якія маюць алергію на вакцыны Pfizer і Moderna. Пра гэта піша NEWSru.co.il.

Адзначаецца, што Vaxzevria распрацаваная паводле новай тэхналогіі – заснаваная на класічным вірусным вектары.

Гэтым яна адрозніваецца ад згаданых мРНК-прэпаратаў, якія ўтрымліваюць у сабе матрычную (інфармацыйную) РНК.

У Ізраілі прышчэпкі Vaxzevria будуць прапаноўваць тым некалькім сотням пацыентаў, у якіх выявілася вострая алергічная рэакцыя на ўколы Pfizer і Moderna.

Акрамя таго, вакцынавацца новым прэпаратам змогуць і тыя грамадзяне краіны, якія з пэўных прычынаў або меркаванняў раней не хацелі рабіць прышчэпку мРНК-вакцынамі.

У ізраільскім Міністэрстве аховы здароўя спадзяюцца, што выкарыстанне класічнай вакцыны дасць ім магчымасць скараціць колькасць праціўнікаў імунізацыі.

У брытанска-швэдскай кампаніі AstraZeneca, якая вырабляе вакцыну Vaxzevria, адзначаюць, што яе эфектыўнасць супраць COVID-19 складае 82% ужо пасля першай дозы. Напрыклад, пры прадухіленні шпіталізацыі або смяротнага зыходу пасля заражэння штамамі Бэта і Гама.

Нагадаем: вакцыну супраць COVID-19 ад AstraZeneca з унутранай назвай Vaxzevria выкарыстоўваюць і ва Украіне. У жніўні краіна атрымала 46 тысячаў дозаў гэтага прэпарату ад Літвы.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».