19 красавiка 2024, Пятніца, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Адмірала Кузняцова», які чадзіць неба, знайшлі новыя праблемы

16
У «Адмірала Кузняцова», які чадзіць неба, знайшлі новыя праблемы

Адзіны расейскі авіяносец можа не перажыць аварыйны рамонт.

Аб'яднаная суднабудаўнічая карпарацыя (АСК) перадасць авіяносец «Адмірал Кузняцоў» Ваенна-марскому флоту Расеі ў 2023 годзе. Пра гэта «РІА Навіны» заявіў кіраўнік карпарацыі Аляксей Рахманаў. Перад гэтым на авіяносцы, паводле ягоных словаў, трэба будзе замяніць усе турбіны.

Падобную сітуацыю кіраўнік АСК назваў незапланаванай – пры заключэнні кантракту на рамонт і мадэрнізацыю карабля меркавалася, што рамонту падлягае толькі адзін газатурбінны агрэгат, аднак пазней сітуацыя змянілася.

«Высветлілася, што рамонт неабходны ўсім чатыром агрэгатам, а гэта яшчэ сумарна 10-11 месяцаў працы», – дадаў Рахманаў. Ён падкрэсліў, што ВМФ Расеі можа атрымаць карабель у 2023 годзе, калі не выявяцца іншыя дэфекты.

Авіяносец «Адмірал Кузняцоў» пасля вяртання з паходу ў Міжземнае мора, дзе наносіў удары па аб'ектах баевікоў у Сірыі, з 2018 года знаходзіцца ў Севераморску на планавым рамонце, які ажыццяўляе АСК. Першапачаткова рэканструкцыя крэйсера ацэньвалася на 20 млрд руб. (275 млн даляраў). Колькі цяпер будзе каштаваць рамонт авіяносца, невядома.

У снежні 2019 года на «Адмірале Кузняцове» адбыўся пажар, у выніку чаго загінулі два чалавекі, яшчэ 14 чалавек пацярпелі. У жніўні 2020 года Рахманаў заявіў, што на аднаўленне карабля сыдзе да 350 млн руб. Тады ён казаў, што карабель плануюць перадаць ВМФ Расеі ў 2022 годзе.

«Адмірал Кузняцоў» – адзіны авіяносец у складзе ВМФ Расеі і апошні ўведзены ў эксплуатацыю ў СССР. Ягонае будаўніцтва пачыналася ў пачатку 80-х.

Раней ён узначаліў пяцёрку найгоршых авіяносцаў у сусветнай гісторыі, калі-небудзь спушчаных на ваду, і стаў адзіным з іх, які да гэтага часу стаіць на ўзбраенні.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках