25 красавiка 2024, Чацвер, 16:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два расейскія караблі патрапілі ў аварыі ў праліве Басфор

8
Два расейскія караблі патрапілі ў аварыі ў праліве Басфор

Абодва інцыдэнты адбыліся ў адзін дзень.

Сухагрузы пад сцягамі Расеі і Турцыі сутыкнуліся ля берагоў стамбульскага раёна Енікей у праліве Басфор. Пра гэта ў суботу, 25 верасня, паведамляе «Анадолу» са спасылкай на ўправу берагавой паліцыі Турцыі.

Паказана, што 90-метровы турэцкі сухагруз Tahsin Imamoglu накіроўваўся з правінцыі Коджаэлі ў прамысловы порт Карадэніз Эрэглі на ўзбярэжжы Чорнага мора. А 128-метровы расейскі Русіч-10 – з правінцыі Бурса ў Расею.

Да месца здарэння накіравалі катары і буксавальныя караблі.

Акрамя таго, удакладняе ТАСС, раней у суботу адбыўся яшчэ адзін інцыдэнт з удзелам расейскага карабля.

«Карабель, які рухаўся з Тэкірдага ў Расею, 140-метровы сухагруз Волжскі-40 на выхадзе з праліва Басфор сутыкнуўся з рыбалоўчым суднам, пасля чаго буксіры берагавой аховы адбуксавалі сухагруз да месца якарнай стаянкі Ахыркапы», – дадалі ва ўстанове.

Раней у Басфоры быў прыпынены рух праз аварыю на нафтаналіўным танкеры. 249-метровы танкер RAVA ішоў праз праліў у суправаджэнні буксіра. Нечакана ў яго адмовілі рухавікі, і судна пачало адносіць да берагу.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках