28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абраны новы кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакею

5
Абраны новы кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакею

Беларус Сяргей Ганчароў выбыў з гонкі пасля трэцяга тура галасавання.

На кангрэсе ІІХФ у Санкт-Пецярбургу адбыліся выбары новага прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакею. Перамогу атрымаў кіраўнік федэрацыі хакею Францыі Люк Тардыф, паведамляе «Трыбуна».

На пасаду прэзідэнта таксама прэтэндавалі немец Франц Райндль, датчанін Хенрык Бах-Нільсэн, чэх Пётр Бржыза, беларус Сяргей Ганчароў і француз Люк Тардыф. Дзейны прэзідэнт Рэнэ Фазэль пакінуў сваю пасаду.

Паводле вынікаў першага тура лідарства падзялілі Райндль і Тардыф – 29 галасоў у кожнага. Трэці вынік у Ганчарова – 19 галасоў, чацвёрты – у Баха-Нільсэна (18), пяты – у Бржызы (8 галасоў, адсеяўся).

У другім туры Тардыф набраў 38 галасоў, Райндль – 34, Ганчароў – 21, Бах-Нільсэн – 12 (адсеяўся).

У трэцім туры Тардыфу не хапіла двух галасоў да перамогі (51), у Райндля засталося 34 галасы, Ганчароў набраў 20 (адсеяўся).

У выбарах прэзідэнта ІІХФ перамагае той, хто набярэ больш за палову галасоў (мінімум 53 з 105).

Паводле вынікаў трох тураў гэтага ніхто не дамогся, у чацвёртым удзельнічалі два кандыдаты з найлепшымі вынікамі (Тардыф і Райндль).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках