20 красавiка 2024, Субота, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Калумбіі знайшлі старажытны скарб з загадкавымі фігуркамі і смарагдамі

У Калумбіі знайшлі старажытны скарб з загадкавымі фігуркамі і смарагдамі

З майстэрствам іх вытворцаў звязваюць легенды пра залаты горад Эльдарада.

У храме непадалёк ад Багаты калумбійскія археолагі знайшлі восем керамічных збаноў з металічнымі фігуркамі і смарагдамі, паведамляе «Вакол свету. Украіна».

Збаны «афрэндатарыяс» (ofrendatarios) і іх змесціва вырабілі індзейцы муіска (таксама званыя муіскі і чыбча) блізу 600 гадоў таму.

Муіска, цывілізацыя якіх у той час квітнела ў гэтым рэгіёне, славіліся сваімі навыкамі апрацоўкі металаў. З іх майстэрствам звязваюць легенды пра залаты горад Эльдарада.

Каманда археолагаў пад кіраўніцтвам Франсіска Карэа выявіла ў збанах, акрамя ізумрудаў, фігуркі з розных металаў.

Сярод іх былі фігуркі змей і жывёлаў, а таксама людзей у галаўных уборах, з кіямі і зброяй. Верагодна, у храме праводзіліся абрады пакланення продкам, мяркуюць археолагі.

Паводле словаў Франсіска Карэа, артэфакты ў збанах маглі служыць свайго кшталту данінай.

Муіска ўважаліся за экспертаў у галіне апрацоўкі металаў. Калі гішпанцы заваявалі гэтыя землі ў 1537–1540 гг., яны былі асабліва здзіўленыя залатымі вырабамі мясцовых умельцаў.

Многія муіска былі забітыя тады падчас баёў ці памерлі ад хваробаў. Нягледзячы на гэта, тысячы іхніх нашчадкаў дажылі да нашых дзён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках