17 кастрычнiка 2021, Нядзеля, 11:55
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк паставілі на прафулік як «схільную да захопу закладнікаў»

10
Палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк паставілі на прафулік як «схільную да захопу закладнікаў»

Незаконны рэжым прадаўжае правакацыі супраць актывісткі «Еўрапейскай Беларусі».

Берасцейскую актывістку грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», палітзняволеную Паліну Шарэнда-Панасюк, адміністрацыя Гомельскай жаночай калоніі паставіла на прафілактычны ўлік як «асобу, схільную да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю, хуліганскіх праяваў». Пра гэта распавёў муж палітзняволенай, актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Шарэнда, паведамляе «Радыё Свабода».

Таксама дадаў, што адміністрацыя калоніі склала на Паліну тры пратаколы, а сама палітзняволеная да сярэдзіны верасня знаходзілася ў ШІЗА.

Паліна Шарэнда-Панасюк знаходзіцца за кратамі з 3 студзеня. Яе асудзілі на два гады пазбаўлення волі.

Яшчэ падчас «следства» і знаходжання ў СІЗА Берасця актывістку «Еўрапейскай Беларусі» тройчы змяшчалі ў карцэр. Усяго Паліна правяла ў карцэры (штрафным ізалятары) 20 дзён, але прадаўжае падаваць прыклад мужнасці для астатніх палітвязняў і беларусаў на волі.

Паліна Шарэнда-Панасюк двойчы адмовілася пісаць «прашэнне аб памілаванні». Адважная актывістка «Еўрапейскай Беларусі» захоўвае бадзёрасць духу і заклікае ўсіх беларусаў быць мужнымі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».