17 кастрычнiка 2021, Нядзеля, 11:34
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Суздальцаў: Для Лукашэнкі дрэнна, што ён не дапамог Пуціну

3
Андрэй Суздальцаў: Для Лукашэнкі дрэнна, што ён не дапамог Пуціну

Дыктатар становіцца непатрэбным Крамлю пры ўсякім развіцці сітуацыі.

Расейскі палітолаг Андрэй Суздальцаў распавядае «Белсату» пра беларускі кантэкст нядаўніх расейскіх выбараў.

Вынікі выбараў - перамога партыі ўлады «Адзіная Расія» з невялікім пагаршэннем вынікаў што да мінулых выбараў. Гэтага «замала для кіроўнай партыі, якая прэтэндуе на лёсавызначальныя крокі для Расеі», лічыць Суздальцаў.

У Крамля з Лукашэнкам і да 2020 года былі праблемы, але леташнія беларускія пратэсты былі новай сітуацыяй, кажа Суздальцаў: калі беларускага кіраўніка паспяхова скіне вуліца, могуць пачацца такія ж выступы ў Расеі (паралельна з беларускай электаральнай кампаніяй і так ішлі шматтысячныя пратэсты ў Хабараўску). Таму ў Крамлі прынялі пастановы ў двух накірунках, якія здаюцца паралельнымі, але напраўду перасякаюцца ў невыгодным для Лукашэнкі пункце.

Першы накірунак - Лукашэнка сыходзіць пасля «канстытуцыйнага рэферэндуму». Гэтую прапанову, мяркуе Суздальцаў, сам Лукашэнка прывёз Пуціну ў Сочы ў верасні 2020 года.

Другі накірунак - інтэграцыя Беларусі і Расеі. Калі Лукашэнка пачынае інтэграцыю ў інтарэсах Расеі - значыць, ён патрэбны, а не - не патрэбны. Дамова аб дарожных мапах павінна была стаць падарункам Пуціну да выбараў у Дзярждуму, кажа Суздальцаў. На гэта, мяркуе палітолаг, публічна намякаў і сам Лукашэнка.

«Але няма ніякіх сведчанняў таго, што тая сустрэчы 9 верасня паўплывала на меркаванні расейскага электарату, - кажа Суздальцаў пра сустрэчу Лукашэнкі і Пуціна з нагоды дарожных мапаў. - Для Лукашэнкі гэта вельмі дрэнна».

Палітолаг адзначае, што гэта не толькі ягонае меркаванне і не нейкае адно сацыялагічнае даследаванне: наогул ніхто, кажучы аб выніках нядаўніх расейскіх выбараў, не згадвае дарожныя мапы, гэты фактар наогул не бярэцца з разлік.

«Атрымліваецца, што Лукашэнка не дапамог Пуціну на расейскім полі, хаця Лукашэнка Пуціна неаднаразова выкарыстаў у сваіх выбарах», - робіць выснову Суздальцаў.

Расейскім жа ўладам патрэбныя сталыя перамогі, разважае палітолаг, а тут выходзіць, што перамаглі самі, без удзелу Лукашэнкі. Гэта значыць, ён не патрэбны Крамлю не толькі, калі адмаўляецца ад інтэграцыі, але і калі згаджаецца на яе.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».