20 красавiка 2024, Субота, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кандыдатка ў канцлеры Нямеччыны заявіла, што не дазволіць пастаўку газу па «Паўночным струмені - 2»

2
Кандыдатка ў канцлеры Нямеччыны заявіла, што не дазволіць пастаўку газу па «Паўночным струмені - 2»

Аналена Бербак заклікала федэральны ўрад да больш жорсткага падыходу да Расеі.

Кандыдатка ў канцлеры Нямеччыны ад «зялёных» Аналена Бербак заявіла, што не дазволіць пастаўку газу з Расеі па дабудаваным газаправодзе «Паўночны струмень - 2». Пра гэта яна распавяла парталу навін The Pioneer (пераклад - liga.net).

Бербак пракаментавала хуткае ўвядзенне ў эксплуатацыю газаправода, адзначыўшы непажаданасць выдачы дазволаў на эксплуатацыю гэтага газаправода. «Я б не стала яго даваць», - сказала палітык.

Яна падкрэсліла, што запуск «Паўночнага струменю - 2» будзе фатальным. Паколькі Расея выкарыстоўвае сыравіну ў якасці сродку ціску на Еўропу і асабліва на Усходнюю Еўропу. У той жа час абяцанням Расеі, што транспартаванне газу праз Украіну пасля запуску праекта прадоўжыцца, верыць нельга.

Бербак заклікала федэральны ўрад да больш жорсткага падыходу да Расеі.

«Расея вельмі неахвотна пастаўляе газ у Еўропу. Рэжым Пуціна хоча ўзмацніць палітычны ціск, каб хутчэй атрымаць дазвол на запуск «струменю» і, такім чынам, увесці трубу ў эксплуатацыю», - патлумачыла кандыдатка ад «зялёных».

9 верасня агенцтва Bloomberg паведаміла, што газ з РФ у Нямеччыну па трубаправодзе «Паўночны струмень – 2» можа пайсці ў кастрычніку. 10 верасня «Газпром» заявіў аб заканчэнні будаўніцтва «Паўночнага струменю – 2». 22 верасня Польшча ўмяшалася ў працэдуру сертыфікацыі аператара «Паўночны струмень – 2».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках