У Беластоку праходзіць акцыя салідарнасці з Анжэлікай Борыс і Анджэем Пачобутам
- 25.09.2021, 16:02
- 2,322
На акцыю прыйшлі палякі і беларусы.
У Беластоку адбываецца кампанія салідарнасці з арыштаванымі прадстаўнікамі польскай меншасці ў Беларусі Анжэлікай Борыс і Анджэем Пачобутам, паведамляе «Белсат».
Кіраўнікі Саюза палякаў у Беларусі знаходзяцца пад вартай паўгода. Ім пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Арганізатарамі акцыі выступілі Саюз палякаў у Беларусі і Падляшскае аддзяленне Асацыяцыі «Супольнасць палякаў» у Беластоку.
На акцыю прыйшлі палякі і беларусы, можна ўбачыць сцягі Польшчы і Беларусі, а таксама партрэты не толькі Анжэлікі Борыс і Анджэя Пачобута, але і журналістаў Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай, музыкі Ігара Банцара, мастака Алеся Пушкіна, журналіста Дзяніса Івашына, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах.