24 красавiка 2024, Серада, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ісландыі могуць узнікнуць праблемы з фармаваннем новага ўрада

У Ісландыі могуць узнікнуць праблемы з фармаваннем новага ўрада

У новы парламент Ісландыі могуць прайсці дзевяць партый - рэкордная колькасць.

У Ісландыі ў суботу, 25 верасня, праходзяць выбары новага парламента краіны - альтынга. Кіраўніца цяперашняга ўрада Катрын Якабсдатыр спадзяецца, што ўзначаленая ёю партыя «Рух левых «зялёных» атрымае неабходную колькасць галасоў для яе перавыбрання на пасадзе прэм'ера, піша dw.com.

Цяпер у кіроўную кааліцыю, акрамя «Руху левых «зялёных», уваходзяць кансерватыўная Партыя незалежнасці і Прагрэсіўная партыя, якая займае правацэнтрысцкія пазіцыі.

Аднак экспэрты не выключаюць, што для парламенцкай большасці спатрэбіцца удзел як мінімум чатырох партый замест цяперашніх трох. Аднапалатны альтынг, які ўважаюць за найстарэйшы парламент у Еўропе, налічвае 63 месцы, таму кіроўнай кааліцыі спатрэбяцца, прынамсі, 32 мандаты.

Партыйны ландшафт Ісландыі, якая не ўваходзіць у склад Еўразвязу, з насельніцтвам блізу 360 тысяч чалавек, моцна раздробнены. Паводле апошніх апытанняў, у парламент краіны могуць прайсці дзевяць партый, што стане рэкорднай колькасцю. У гэтым выпадку перамовы аб стварэнні кіроўнай кааліцыі будуць абцяжараныя. Прыярытэтнымі тэмамі выбарчай кампаніі былі змяненне клімату, а таксама ўплыў крызісу, выкліканага пандэміяй каранавіруса, на ісландскую сістэму аховы здароўя і на эканоміку, якая ў значнай ступені залежыць ад турызму. Першыя вынікі галасавання чакаюцца прыкладна да 22.00 паводле мясцовага часу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках