18 красавiка 2024, Чацвер, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўнакамандуючы УСУ: Расейскія вайскоўцы масава не вяртаюцца ў пункты дыслакацыі пасля вучэнняў «Захад-2021»

12
Галоўнакамандуючы УСУ: Расейскія вайскоўцы масава не вяртаюцца ў пункты дыслакацыі пасля вучэнняў «Захад-2021»

Са слоў генерал-лейтэнанта, батальённа-тактычных груп было 19.

Украінскае камандаванне не фіксуе масавага вяртання батальённа-тактычных груп войска Расеі на месцы сталай дыслакацыі, нягледзячы на заканчэнне расейска-беларускіх вучэнняў «Захад-2021». Пра гэта галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны заявіў у інтэрв'ю «Радіо Свобода».

Са слоў генерал-лейтэнанта, батальённа-тактычных груп, якія з'явіліся дадаткова падчас правядзення гэтых вучэнняў і на тэрыторыі Беларусі, і на тэрыторыі РФ, было 19. Залужны дадаў, што яны прадаўжаюць выконваць задачы ў Паўднёвай вайсковай акрузе Расеі. Паводле звестак камандуючага, кожная такая група налічвае амаль тысячу чалавек.

«Яны не стаяць з аўтаматамі ўсцяж нашай мяжы. Яны знаходзяцца ў адпаведных раёнах, набліжаных да дзяржаўнай мяжы», - удакладніў ён.

Галоўнакамандуючы УСУ распавёў, што некаторыя вайскоўцы вярталіся да месцаў дыслакацыі для галасавання на выбарах у Дзяржаўную думу РФ, таму такія перамяшчэнні фіксуюцца, «але расслабляцца зусім мы сёння не можам».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках