24 кастрычнiка 2021, Нядзеля, 14:32
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбары ў Нямеччыне: хто прэтэндуе на пасаду канцлера

7
Выбары ў Нямеччыне: хто прэтэндуе на пасаду канцлера

Канцлера Нямеччыны не выбіраюць наўпрост - за кандыдатаў галасуюць новаабраныя дэпутаты бундэстага.

Заўтра, 26 верасня, у Нямеччыне адбудуцца парламенцкія выбары. У краіне будуць змены: пасля 16 гадоў на пасадзе Ангела Мэркель перастане быць канцлеркай. На яе месца прэтэндуюць тры кандыдаты, паведамляе «Настоящее время».

Канцлера Нямеччыны не выбіраюць наўпрост - за кандыдатаў галасуюць новаабраныя дэпутаты бундэстага. Аднак імёны кандыдатаў вядомыя, і шмат у чым ад іх кампаніі залежыць, ці аддадуць выбарцы свае галасы партыі, якую прадстаўляюць патэнцыйныя канцлеры.

Кандыдатаў трое. Партыю Хрысціянскіх дэмакратаў Агелы Мэркель прадстаўляе Армін Лашэт, прэм'ер-міністр зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія. Ён узначаліў партыю ў студзені гэтага года. Лашэт кажа, што хоча мадэрнізаваць кансерватыўны блок і працягнуць курс Мэркель.

Другая кандыдатка - Аналена Бербок, вылучаная «зялёнымі». Яе партыя была самай папулярнай у краіне яшчэ ў траўні. Бербок рэзка крытыкуе Расею, уважае, што тая маніпулюе цэнамі газу, і ў цэлым абяцае немцам больш празрыстую палітыку.

Уперад вырваўся сацыял-дэмакрат Олаф Шольц, цяперашні міністр фінансаў і былы мэр Гамбурга. Шольц пазіцыянуе сябе як прадаўжальніка справы Мэркель. Ён абяцае выбарцам павышэнне пенсій і ўвядзенне мінімальнага заробку. Гледачы прызналі Шольца пераможцам тэледэбатаў паміж кандыдатамі.

Ні адна з партый, якія прадставілі сваіх кандыдатаў у канцлеры, не набірае дастатковую колькасць галасоў, каб сфармаваць свой урад і зацвердзіць яго кіраўніка, а значыць, ім давядзецца аб'ядноўвацца ў кааліцыі і ісці на кампрамісы.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».