5 снежня 2021, Нядзеля, 17:30
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Прыклад Польшчы паказвае, што страйк - дзейсны інструмент прымусіць уладу лічыцца з большасцю»

4
«Прыклад Польшчы паказвае, што страйк - дзейсны інструмент прымусіць уладу лічыцца з большасцю»
ФОТА: ТАСС

Страйкі на заводах і шахтах паралізавалі польскую эканоміку ў 1980-ым.

Прыклад Польшчы паказвае, што страйк з'яўляецца дзейсным інструментам прымусіць уладу лічыцца з меркаваннем большасці, піша палітолаг Дзмітрый Балкунец.

Раніцай 14 жніўня 1980 года 16 тысяч рабочых суднаверфі ў Гданьску пачалі страйк. Забастоўкі, што рушылі за ім на іншых заводах і шахтах, паралізавалі польскую эканоміку.

Міжзавадскі страйкавы камітэт сфармуляваў 21 патрабаванне страйкоўцаў і вывесіў іх на завадской браме.

31 жніўня 1980 года, пасля 18 дзён забастоўкі на Гданьскай суднаверфі і іншых 700 прадпрыемствах па ўсёй Польшчы, пасля 8 дзён перамоў Міжзавадскі страйкавы камітэта з прадстаўнікамі ўлады былі падпісаныя гістарычныя пагадненні.

Камуністычныя ўлады далі згоду, між іншым, на стварэнне новых, незалежных, самакіравальных прафзвязаў, права на страйк, будаўніцтва помнікаў ахвярам пратэстаў снежня 1970 г., трансляцыю нядзельнай імшы ў эфіры Польскага радыё і абмежаванне цэнзуры. Яны абавязаліся таксама апублікаваць на працягу некалькіх месяцаў асноўныя палажэнні эканамічнай рэформы.

Нагадаем, што ў канцы жніўня лідар Беларускага аб'яднання працоўных Сяргей Дылеўскі абвясціў перадстрайкавы стан.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».