18 кастрычнiка 2021, панядзелак, 20:37
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Глабальны прафзвяз IndustriALL падтрымаў беларускі працоўны рух

Глабальны прафзвяз IndustriALL падтрымаў беларускі працоўны рух

Кангрэс IndustriALL прыняў надзвычайную рэзалюцыю што да сітуацыі ў нашай краіне.

Надзвычайную рэзалюцыю што да сітуацыі ў Беларусі прыняў Кангрэс Глабальнага звязу IndustriALL, які адбыўся 14-15 верасня. Сайт praca-by.info прывёў тэкст рэзалюцыі.

Кіраўніцтва Глабальнага звязу IndustriALL асудзіла фальсіфікацыю выбараў, масавыя рэпрэсіі і гвалт з боку беларускіх уладаў у сувязі з мірнымі пратэстамі ў жніўні 2020 года.

Кангрэс Глабальнага звязу IndustriALL:

- выказвае заклапочанасць у сувязі з гвалтам, што працягваецца ў Беларусі;

- асуджае пераслед прафзвязных актывістаў;

- выказвае салідарнасць з беларускім працоўным рухам;

- заклікае кіраўніцтва Глабальнага звязу IndustriALL і ўсе яго сяброўскія арганізацыі аказаць поўную падтрымку незалежным прафзвязам Беларусі;

- просіць МАП аказаць поўную падтрымку ў апублікаванні і асуджэнні любога парушэння канвенцый МАП, асабліва ў дачыненні да свабоды аб'яднання і права на перамовы што да калектыўных пагадненняў, уключаючы права на страйк.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».