29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БелАЗ апынуўся на мяжы банкруцтва

17
БелАЗ апынуўся на мяжы банкруцтва

Праз санкцыі з прадпрыемствам адмовіліся працаваць вядучыя сусветныя брэнды.

Даўгі флагмана айчыннага машынабудавання БелАЗ дасягнулі рэкордных 1,2 млрд рублёў. Праз адсутнасць новых замоў запазычанасць завода будзе толькі расці, піша тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДам».

У найбліжэйшай будучыні гэта можа пагражаць масавымі скарачэннямі аж да прыпынку прадпрыемства.

Нагадаем, што БелАЗ быў уключаны ў чацвёрты пакет санкцый ЕЗ у чэрвені гэтага года. Практычна адразу пасля гэтага ад супрацоўніцтва з прадпрыемствам адмовіліся такія сусветныя брэнды, як Rolls Royce, Becker Group, Liebherr, Danfoss і Yokohama.

Санкцыі таксама паўплывалі на экспарт: груз акцыянернага таварыства БелАЗ не дапусцілі да перавозкі праз Клайпедскі марскі порт.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках